Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля двух дзясяткаў людзей сталага веку намагаліся патрапіць на судовае пасяджэньне ў Магілёўскім абласным судзе, дзе разглядаўся пазоў шэрагу праваслаўных вернікаў. Яна патрабуюць выдаць ім пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару. Пазоўнікі тлумачаць, што гэты нумар супярэчыць іх рэлігійным перакананьням.


На ўваходзе ў суд ахоўнік запатрабаваў пашпарты. Шмат хто зь вернікаў прыйшоў у суд зь іншымі дакумэнтамі, а пашпартоў у іх наагул няма. Забарону на ўваход вернікі пачалі аспрэчваць, тады ахоўнік выклікаў міліцэйскі спэцназ. Ратаваць сытуацыю прыехалі двое дужых міліцыянтаў з аўтаматамі. Старым, якіх напалохаў выгляд міліцыянтаў, загадалі выйсьці з будынка суду. Некаторыя, выходзячы, плакалі.

Пазьней у суд прапусьцілі толькі некалькіх чалавек, чые імёны прачытаў з паперы міліцыянт.

Праз паўгадзіны пасьля выдварэньня вернікаў з судовага будынка да двух спэцназаўцаў пад’ехалі яшчэ пяцёра міліцыянтаў. Адзін зь іх здымаў старых на відэакамэру, а тыя спрабавалі давесьці міліцыянтам свае патрабаваньні.

Яшчэ праз паўгадзіны прысутныя на судзе вернікі паведамілі, што іхні пазоў не задаволілі.

Міліцыя тлумачыць, чаму вернікам не дазволілі быць на судовым паседжаньні


Уціхамірыць вернікаў прыехалі міліцыянты з аўтаматамі

На суд прыйшлі людзі сталага веку. Толькі адзін выглядаў гадоў на сорак

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG