Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Салдатчына-2


Вячаслаў Ракіцкі і Францішак Вячорка ў студыі Свабоды.
Вячаслаў Ракіцкі і Францішак Вячорка ў студыі Свабоды.
Перадача другая.

Удзельнічае журналіст, моладзевы актывіст Францішак Вячорка.

Эфір 12 ліпеня 2010 году

Вячаслаў Ракіцкі:
"Хлеб, соль, вада—салдацкая яда", "Салдату тры дзенежкі ў дзень — куды хочыш, туды дзень". З майго гледзішча, вельмі характэрныя прыказкі пра матэрыяльны стан салдата, ягоны, так бы мовіць, дабрабыт. А сёньня яны актуальныя для беларускага войска?

Францішак Вячорка: Салдацкі заробак – 24560 рублёў у месяц. Гэта 7 пачак цыгарэтаў і 3 пачакі лузанцаў, альбо палка каўбасы. Зарабіць пару тысяч можна было на пахаваньнях, куды пару разоў на месяц запрашалі салдатаў у якасьці салютнай групы. Найчасьцей бацькі дасылалі грашовыя пераводы. Ежа вельмі сьціплая, а сёлета з Мазыра зьнялі чарнобыльскую зону, пайку скарацілі ўдвая. Пярлоўка ці сечка, кавалак каўбасы ці смажаная рыба, акраец хлеба, гарбата. Часам давалі яйкі і малако. У Баранавічах ежа была чарвівая і неядомая, пачалі скардзіцца. Намесьнік па тылу сабраў тых, хто адмовіўся есьці, і сказаў: “Ня тое чарвяк, што мы ядзім, а тое чарвяк, што нас есьць”. Усіх пакармілі ў прымусовым парадку.



Салдатчына
"Воін ізьняможа, і сьвіньня пераможа"

"Салдат тым гладак, як паеў, то і набак"

"Салдат — чортава карова: адзін дой, а два з колам стой"

"Абмоткі салдата не саромяць"

"Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок"

"Ракрутова жана — не дзяўчына, ня ўдава"

"Або грудзі ў крастах, або галава у кустах"

"Без каманды войска гіне"

"Пуля ў мяшок, а трасца ў гаршок"

"Язык ня сьцяг, а дружыну водзіць"

"Салдат — ваўку брат"

"Каб вас у салдаты бралі, то б з вас былі людзі"

"А ў нашага камандзера няма ні парткоў, ні мундзера"

“Вайна каму вяроўка, а каму — дойная кароўка»

«Пасьля раці многа храбрых»

“Лепш дачка прастытутка, чым сын яфрэйтар”

“Чыстыя пагоны – чыстае сумленьне”

“Нашто нам гэтыя пісталеты, калі страляць ня ўмеем?”

“Галоўная салдацкая зброя – швабра”

“Хто можа быць разумнейшы за прапаршчыка? Толькі старшы прапаршчык!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG