Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Удзельнічае мастак Уладзімер Басалыга

Эфір 29 ліпеня 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі: А як вы разумееце такія прыказкі: "Ганчар у чарапках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць", ці "Кожны шавец бяз ботаў ходзіць, а ў каваля сякеры няма"?

Уладзімер Басалыга:
Гэтая прыказка пра тое, што выдатна зроблены рамесьнікам выраб, абавязкова будзе запатрабаваны. І выдатнае ўмельства стала прычынай нараджэньня такіх прыказак. Можна пачуць і такую размову: " – Васіль, як справы? – Ай, нічога сабе, усё людзям!" Душа такога чалавека ня можа спыніцца, каб усё лепшае, што ён робіць, аддаць людзям. Ды яшчэ за грошы…"






Рамяство:
"3 рамяством дружыць — у жыцьці не тужыць"

"Усё, што ўмееш, то добра"

"Які рамесьнік — такая работа"

"Вочы страшацца, а рукі зробяць"

"Як умею, так i клею"

"Не сьвятыя гаршкі лепяць"

"Добра усе ўмець, але ня ўсё рабіць"

"Без сякеры ня плотнік, без лапаты не агароднік"

"Ганчар у чарапках есьці варыць, а шавец у атопках ходзіць"
"Кожны шавец бяз ботаў ходзіць, а ў каваля сякеры няма"

"Шавец шыіць—жонка выіць"

"Музыка ды дудар—невялікі гаспадар"

"Музыкант іграець — жонка хлеба ня маець"

"Была б ахвота, дык будзе i работа"

"Якая пража, такое i палатно ляжа"

"Хто ўмее ўсяк, а хто — ніяк"

"Каму ў галаву зайдзе, той за печкай знайдзе"

"Багаты зажабруе, а каваль запануе"

"Ня сілай ухапі, а розумам"

"Сілай капаць — вады ня піць"
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG