Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Салдатчына


Франак Вячорка і Вячаслаў Ракіцкі у студыі Радыё Свабода.

Франак Вячорка і Вячаслаў Ракіцкі у студыі Радыё Свабода.

Перадача першая Удзельнічае журналіст, моладзевы актывіст Францішак Вячорка.


Вячаслаў Ракіцкі: Ці чулі вы ў войску хоць час ад часу нейкія прыказкі, народныя выслоўі?

Францішак Вячорка: Чуў. Прыкладам: «Ад работы і коні дохнуць», «Пажывем — пабачым», «Работа не заяц, не ўцячэ», «Языком малоць — не мяшкі цягаць». Салдаты ж інтэрпрэтавалі народныя прыказкі на свой лад і жаргон: «Работа пачынаецца з перакуру, а вялікая работа — зь вялікага перакуру». Замест «дурня строіць» казалі «дзевачку строіць», напрыклад: «Што ты зь сябе дзевачку строіш?»



Салдатчына
«Лепей дома касою касіць, чым у войску ранец насіць»

«Каб вас у салдаты бралі, то б з вас былі людзі»

«Ваяка ваюе, а жонка дома гаруе»

«Ня сьмейся, брат, сам будзеш салдат»

«Салдат сьпіць, а служба ідзе»

«Гуляй, хлапец, будзе і на цябе лавец»

«Бацька у салдатах, а ў дзяцей кашуля ў латах»

«Салдацкі сон усюды салодкі»

«Хто ходзіць у фраку, той пойдзе ў салдаты без браку»

«Салдату і ў полі няволя»

«Салдат бяз працы — патэнцыйны злачынца, днявальны бяз швабры — рэцыдывіст»

«Можна глядзець бясконца на тры рэчы: як гарыць вагонь, цячэ вада і працуюць салдаты»

«Дваццаць разоў паспрабуй, на 75-ы атрымаецца»

«Не навучысься выконваць каманду — ня здолееш камандаваць сам»

«Салдат без дысцыпліны хварэе, а ад дысцыпліны здаравее»

«Салдат, які думае, — кепскі салдат»

«Калі ня хочаш, каб атруціў газ, вывучай працівагаз»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

Яшчэ на гэтую тэму

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG