Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Закон. Суд. Турма. Перадача 2-я


Вячаслаў Ракіцкі, Вінцук Вячорка

Вячаслаў Ракіцкі, Вінцук Вячорка

Удзельнічае мовазнаўца, палітык Вінцук Вячорка.

Эфір 8 ліпеня 2010 году




Закон. Суд. Турма
"Праўды, як у судзе"

"Бяда свае законы піша"

"Ня праў мядзьведзь, што карову зьеў, не права ж і карова, што ў лес хадзіла"

"Нужда закон ламаець"

"Усё роўна — ці за адну нагу павесяць, ці за дзьве"

"Не сьпяшы на шыбеніцу, яшчэ навісісься"

"Вінават, што сьвінават"

"Сусед пазнаў, што злодзей украў"

"Свой суд кароткі"

"Успомніць брадзяга матку: ня хлеб еўшы, дык у турму
сеўшы"

"Бей чалом у турме ды ў багадзельні"

"У астрог шмат дарог"

"Да астрогу латва знойдзеш дарогу"

"Каму турма — астрог, а мне — атцоўскі дом"

"Каму астрог, а каму пірог"

"Каму астрог, а мне хата"

"Каму цюрма — капцелка, а мне кварцерка"

"Астрожны хлеб горкі"

"Харошы астрог, да чорт яму рад"
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG