Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Закон. Суд. Турма.


Вячаслаў Ракіцкі, Вінцук Вячорка

Вячаслаў Ракіцкі, Вінцук Вячорка

Перадача 1-я Удзельнічае мовазнаўца, палітык Вінцук Вячорка Эфір 1 ліпеня 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі: Калі ўпершыню Вы пачулі нейкую прыказку пра закон, суд, турму? Ад каго? Як зразумелі яе?

Вінцук Вячорка: Такія прыказкі запамінаюцца ўсьвядомлена. Таму, відаць, гэта праславутая прыказка пра закон як дышаль. І пра тое самае, але з гледзішча ўжо не дзяржавы, але асобы: Калі нельга, але вельмі хочацца, то можна.

Ракіцкі: Ці адчувалі розьніцу паміж стаўленьнем да закону, а мо і шырэй — да справядлівасьці, на вёсцы і ў горадзе?

Вячорка: Зь вясковай рэальнасьцю давялося глыбей пазнаёміцца на студэнцкай «бульбе». Тады пачуў і прыказку, і яе абгрунтаваньне: Хто ў калгасе ня злодзей, той дома не гаспадар.



Закон. Суд. Турма
«Не давай, Божа, лячыцца ды судзіцца»

«Была б сьпіна, дык знойдзецца і віна »

«Суд судзіць злодзея не за тое, што ўкраў, а за тое, што

кепска схаваў»

«За адным вінным дзесяць нявінных пакутуе»

«Дзе суд, туды нясуць»

«Калі павесяць, дык ня ўтопяць»

«Ці бедны, ці багаты — абы невінаваты»

«Калі на табе кажух ліхі, то судзьдзя глухі»

«Кабыла з ваўком цягалася — хвост ды грыўка асталася»

«3 дужым не барыся, а з багатым не судзіся»

«Ад астрогу няма перасьцярогу»

«Калі нельга, але вельмі хочацца, то можна»

«Лепш утапіцца, чым судзіцца»

«Ні за бацьку, ні за матку папалася»

«Праўды, як у судзе»

«На базары долі ня купіш, а ў судзе праўды ня знойдзеш»

«Калі будуць тапіць, то ня будуць вешаць, а калі павесяць, то ня ўтопяць»

«Усё роўна, ці за адну нагу вісець, ці за дзьве целяпацца»

«Закон як дышла: куды павярну, туды i вышла»

«За правінку чэшуць сьпінку»

«Каб не было забароны, то б i сьвет не стаяў»
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG