Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Гаспадарка, сядзіба


Вячаслаў Ракіцкі і Лія Салавей.

Вячаслаў Ракіцкі і Лія Салавей.

Удзельнічае фальклярыстка Лія Салавей Эфір 10 чэрвеня


Вячаслаў Ракіцкі: А як зразумець вось такую прыказку: «Не бяда, што хата згарэла, але і клапоў ляснула?

Лія Салавей: Выдатны, дасьціпны жарцік. Гэта пра людзей, якія ў эмацыйным запале ня могуць ацаніць страты і выгоды. У гэтым гумар. У Інстытуце мастацтвазнаўства захоўваецца падобны запіс, зроблены Якубам Коласам. Толькі ў ім пра мышэй. «— Іцка, тваё гумно згарэла. — А мышы? — Усе папякліся. — О-то-то-то-то…»



Гаспадарка, сядзіба
«Сваё хазяйства мілей чужога царства»

«Гаспадарку весьці — ня лапці плесьці»

«Як дбаем, так і маем»

«У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца»

«У сваім гародзе роўны ваяводзе»

«Свой дварочак, як вяночак»

«Які дагляд, такі і лад»

«Дзе кепска ляжыць, туды злодзей і глядзіць»

«Калі гаспадар скача, пэўна, статак плача»

«Гультай — пустому двару хазяін»

«І мыш у сваю норку цягне корку»

«Шырокі двор, да невялікі збор»

«Сем варот, усе на агарод»

«Няхай таго чорт апануе, хто свайго не пільнуе»

«Добраму чалавечку добра і ў запечку»

«У кожнай крышы ёсьць свае мышы»

«Добра, у каго запас на ліхі час»

«Без запасу чалавек гіне бяз часу»

«Няхай валяецца, свайго дачакаецца»

«Не дагледзіш вокам — заплаціш бокам»

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG