Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзельнічае мовазнаўца, палітычны і дзяржаўны дзеяч Пётра Садоўскі.


Вячаслаў Ракіцкі: У якім узросьце Вы пачалі ўсьведамляць сваю вёску, сваю Будзькаўшчыну як малую радзіму?

Пётра Садоўскі: Як пачаў вучыцца ў Сувораўскай вучэльні у Менску.

Вячаслаў Ракіцкі: А Беларусь як Радзіму?

Пётра Садоўскі: Калі пачаў працаваць перакладчыкам пасьля Інстытуту замежных моваў. Стаў параўноўваць і зразумеў, што мы — не Расея, што мы — Беларусь.





Радзіма
«У родным краю, як у раю»

«На роднай зямлі, як на камлі»

«Дзе маці нарадзіла, там і радзіма»

«Ля сонца цёпла, ля дома добра»

«Хоць еш крапіву ды салому, але пры дому»

«Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы»

«Мілы той куток, дзе вязаны пупок»

«Нідзе не шукай лепшае спраткі ад сваёй хаткі»

«Там мне добра, дзе я прывык»

«Для ўсякай птушкі сваё гняздо міла»

«На сваёй лаўцы і памерці добра»

«Ліхая тая птушка, што ў сваё гняздо паскудзіць»

«Жыве кулік, дзе прывык, i кожны роднае балота хваліць»

«Усякая сасна ў сваім бару шуміць»

«У родным лесе i куст родны»

«У сваей нары i тхор добры»

«Дамоўка ня вораг: калі ні прыдзеш, заўсёды прыме»

«Мілей свая хатка, як чужая вёска»

«Дзе радзіўся, там усё добрае»

«Лепш нічога няма свайго роднага вугла»

  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG