Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мудраслоўе: Калёсы, сані, вазкі, карэты


Вячаслаў Ракіцкі і Тацяна Валодзіна

Вячаслаў Ракіцкі і Тацяна Валодзіна

Удзельнічае этнакультуроляг Тацяна Валодзіна

Эфір 22 ліпеня 2010 году


Вячаслаў Ракіцкі: Ці ня лічыце вы што ўсе гэтыя традыцыйныя, так бы мовіць, транспартныя сродкі – вазкі сані, калёсы, фурманкі – у прыказках, прымаўках, выслоўях штосьці большае, на чым можна перамяшчацца?

Тацяна Валодзіна: Праўда. Чужы вазок у прыказках пазначае чужую справу, чужую ўласнасьць, наогул, чужое жыцьцё. Вось кажам мы: “3 чужога воза сярод балота злазь”, ці “3 чужога каня злазь у гразь”. Пэўна, бывала, што чалавек і літаральна лез з чужога каня ў балота. Але маецца на ўвазе: не распараджайся чужым, як сваім, будзь гатовы ў любую хвіліну саступіць, аддаць, пакінуць. Яшчэ мы кажам: "Што з возу спала, пішы прапала". А гэты воз можа быць і нашай працай, і сям’ёй, і нейкай супольнай дзялянкай. І яшчэ кажуць: "На чыім вазу еду, таму й песеньку пяю". І азначае гэта: з чыёй ласкі жыве, таму дагаджае і што мусіш дагаджаць таму, ад каго залежыш. Вось яно – мудраслоўе.




Калёсы, сані, вазкі, карэты
"Не запрог, не паганяй"

“Залатыя калёсцы, да цяжка везьці”

"Пешкі няма замешкі"

"Як ехаў, за тое і зачапіўся"

"Той ня фурман, хто бяз пугі"

"Меншы воз — менш і сьлёз"

"Аглядайся на заднія калёсы"

"Не запрогшы, не паедзеш"

"Не запрогшы, не кажы: но!"

"То ня дзіва, што кабыла сіва, а то дзіва, што воза не вязе"

"Ня конь вязе, а дарога"

"Дзе сядзеш, там і зьлезеш"
“Даўся запрэгчы, то дасіся і паганяць”
"Хто цягне, на тым і едуць"
“Крывое калясо на сябе балота кідаець”
“Худое кола мацней скрыпіць”
“3 чужога каня злазь у гразь”
"Баба з возу — каню сьвята"

"Баба з калёс, а каня як чорт панёс”

"Баба з возу – кабылай меней"

“Кожнаму ездаку – свае санкі”

“Выхаваў на паповы сані"

“Кожны трактар мае свой характар”

"Што яму? Шафёр! Сеў ды папёр"
  • 16x9 Image

    Вячаслаў Ракіцкі

    Вячаслаў Ракіцкі – беларускі журналіст, тэатральны і кінакрытык, рэжысэр і сцэнарыст дакумэнтальнага кіно, перакладчык. Кандыдат мастацтвазнаўства. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Аўтар Радыё Свабода з 1997 году.

XS
SM
MD
LG