Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 11 траўня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.




ЗНОЎ...


...з дажджом. Тэмпэратура 8 — 21 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Лябараторыя аксыямэтрычных дасьледаваньняў "Новак" праводзіць прэзэнтацыю вынікаў дасьледаваньня "Беларусь і сьвет: геапалітычны выбар і бясьпека праз прызму эканомікі і культуры". Менск, Crowne Plaza, 17.00.

Джаз-караван: "The Outsiders". Павел Аракялян — джаз без кампрамісаў. Менск, клюб-кавярня "Лісіная нара", 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў у Турцыі.

У Бэрліне сустрэча міністраў абароны краінаў, чые войскі знаходзяцца ў Афганістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 330 рымскі імпэратар Канстантын Вялікі асьвяціў асьвяціў пад сваім імем закладзеную ў 326 новую сталіцу Рымскай імпэрыі — Канстантынопаль.

У 1855 беларускі археалёг, гісторык і краязнаўца Яўстафій Тышкевіч (1814-1873) заснаваў Віленскі музэй старажытнасьцяў.

У 1904 нарадзіўся Сальвадор Далі, гішпанскі мастак-сюррэаліст (пам. 1989).

У 1927 была заснаваная Амэрыканская акадэмія кінамастацтваў. Першым прэзыдэнтам Акадэміі стаў актор Дуглас Фэрбанкс, які запрапанаваў заснаваньне прэміі, вядомай пад назвай "Оскар". Першая ўрачыстасьць прысуджэньня "Оскараў" адбылася ў 1929. Сёньняшнім прэзыдэнтам Акадэміі зьяўляецца актор і прадусар Том Шэрак.

У 1944 геройскай сьмерцю загінуў беларускі піянэр і партызан Марат Казей (нар. 1929), які, апынуўшыся ў коле фашыстаў, падарваў сябе і іх гранатай. Ён пасьмяротна атрымаў званьне героя Савецкага Саюзу.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята першай баразны ў Тайляндзе.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Вынікі праскага саміту".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ня бойцеся дасканаласьці — вы яе ніколі не дасягнеце",— Сальвадор Далі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG