Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 траўня


Belarus -- calendar, today
Belarus -- calendar, today

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...і сонца. І крыху пагрыміць. Тэмпэратура 13 — 20 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Гурт "ДзеціДзяцей" прэзэнтуе свой першы беларускамоўны альбом, "Рух", у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Пачатак а 19.00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Рызе сьвяткуюць 20-годзьдзе незалежнасьці ад Масквы.

Грэкі зноў выходзяць на вуліцу пратэставаць супраць эканамічнай палітыкі ўраду.

Лацінаамэрыканскі саміт у Буэнас Айрэсе.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1863 загінуў у баі з расейскімі войскамі Людвік Нарбут, вайсковец, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64 гадоў, урач, вучоны-медык, мецэнат.

У 1933 галодны бунт у Барысаве. Калі прадуктовыя нормы ў СССР былі зьменшаныя ўдвая, натоўп барысаўскіх жанчын разам зь дзецьмі рушыў да прадуктовых складоў. У выніку частка складоў была разрабаваная. Пасьля гэтага супрацоўнікі НКВД паспрабавалі спыніць жанчын, але ім гэтага не ўдалося. І тады жанчыны рушылі да запалкавай фабрыкі, каб выклікаць на вуліцу сваіх мужчын. У ноч з 3 на 4 красавіка 1933 году каля 1400 барысаўцаў былі арыштаваныя, дзьвесьце зь іх былі расстраляныя адразу, астатніх выслалі ў сталінскія канцлягеры. Ніводзін з высланых дадому не вярнуўся.

У 2005 памёр беларускі паэт Анатоль Сыс (нар. 1959).


ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень зелені ў Японіі.

Дзень моладзі ў Кітаі.


МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Ці разбураны вобраз апошняга дыктатара Эўропы?"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Беларусь мая, мая магіла,
зь бел-чырвона-белага радна
ці кашулю мне на сьмерць пашыла?
Беларусь мая, мая магіла,
ты ж адна ў мяне, як ёсьць адна."

Анатоль Сыс
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG