ДОЖДЖ...
...але будуць і праясьненьні. Тэмпэратура 4 — 15 С.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Чакаецца вынясеньне прысуду ў Вярхоўным судзе Мікалаю Аўтуховічу, Уладзіміру Асіпенку, Міхаілу Казлову і Аляксандру Ларыну.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
Выбары ў Палату абшчын у Вялікабрытаніі.
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сустракаецца ў Бэрліне з прэзыдэнтам Косава Фатмірам Сэджыу.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
Нарадзіліся дзеяч Францускай рэвалюцыі Максімільен Рабэсп'ер (1758-1794), беларускі паэт Паўлюк Трус (1904-1929), беларускі перакладчык Шэксьпіра Юрка Гаўрук (1905-1979), заснавальнік псыхааналізу Зыгмунд Фройд (1856-1939).
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Юр'я. Гэты дзень нашыя продкі лічылі пачаткам сапраўднае вясны, на Юр'ю першы раз пасьля зімы аглядалі палеткі і выганялі на пашу жывёлу, якой да гэтага дня мусіла хапіць зімовых запасаў корму. Сьвяты Юры ў гэты дзень адмыкаў ключамі зямлю і пускаў расу.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "З.Пазьняк: Часам трэба спыніць усе спрэчкі і бараніць Бацькаўшчыну".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Быць зусім шчырым перад сабою — добрае практыкаваньне", — Зыгмунд Фройд.