Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


На двары

  • Цёпла, ад 17 да 24 градусаў, але месцамі дажджы з навальніцамі.


Не праходзьце міма

  • У Менску адкрываецца кінафэстываль краінаў Эўразьвязу. Паказы фільмаў пазьней адбудуцца таксама ў Магілёве і Бабруйску.


Там, дзе нас няма:

  • Дзень кнігі у Нямеччыне. Штогадовая акцыя праводзіцца менавіта ў дзень, калі ў 1933 годзе адбылася барбарская акцыя спаленьня нацыянал-сацыялістамі кніг, няўгодных гітлераўскаму рэжыму.
  • Сьвята кветак у Азербайджане, прымеркаванае да гадавіны нараджэньня былога прэзыдэнта Гейдара Аліева.


Таксама ў гэты дзень:

  • 1940 – Нямеччына акупавала Люксэмбург, Нідэрлянды і
Бэльгію.
  • 1940 – пры спробе арышту гестапаўцамі ў Варшаве загінуў генэрал Булак-Булаховіч.
  • 1994 – Нэльсана Мандэлу абралі прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, ён стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам гэтай краіны.
  • 2005 – у вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёну пад бел-чырвона-белым сьцягам пахавалі выбітнага беларускага паэта Анатоля Сыса.


Ёсьць нагода

  • Прафэсійнае сьвята банкіраў Кіргізстану ( у 1993-м годзе ў гэты дзень была ўведзеная нацыянальная валюта – кіргіскі сом).


Мінус 365

Год таму на сайце Свабоды:

Цытата на памяць


Безь мяне будуць жаць
і губляць зь перасьпелых калосьсяў
залатыя зярняты
на Белую нашу зямлю,

птушкі іх падбяруць
як падзяку за жніўныя песьні,
хто ў крыле, а хто ў дзюбе
у гнёзды свае прынясуць.

Безь мяне прарастуць
у зямлю жаўруковыя гнёзды,
і, шануючы звычай,
іх жнеі сярпом абмінуць.


Анатоль Сыс (1959-2005)
XS
SM
MD
LG