Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 5 траўня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ДОЖДЖ...


...увесь дзень, як ні цяжка гэта паведамляць. Тэмпэратура 6 — 10 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Канцэрт Алеся Камоцкага у Малой залі тэатру Я. Купалы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Энгельса, 12. Пачатак а 19.00.

Прэс-канфэрэнцыя пераможцы "Эўрабачаньня-2009" Аляксандра Рыбака. Прэс-цэнтар "Комсомольской правды" в Белоруссии", пачатак а 12.00.

У Менску знаходзіцца дэлегацыя Міністэрства адукацыі Султанату Аман.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у Брусэлі.

Эўразійскі эканамічны форум у Стамбуле.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1813 нарадзіўся дацкі філёзаф і пісьменьнік Сёрэн К'еркегор (пам. 1855).

У 1818 нарадзіўся Карл Маркс, заснавальнік марксізму (пам. 1883).

У 1819 у Менску нарадзіўся кампазытар Станіслаў Манюшка. Ён скончыў Менскую гімназію і належаў да тагачаснай гарадзкой культурнай эліты. Таксама ў Менску адбылася прэм'ера ягонай опэры "Сялянка", лібрэта да якой напісаў Вінцук Дунін-Марцінкевіч.

У 1846 нарадзіўся польскі пісьменьнік Генрык Сянкевіч (пам. 1916), ляўрэата Нобэлеўскай прэміі 1905 году.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень друку. Яго ўстанавілі з нагоды выхаду першага нумару расейскай бальшавіцкай газэты "Правда" ў 1912 годзе. "Правда" была галоўнай газэтай у СССР, але разам з распадам Савецкага Саюзу ў 1991 годзе страціла сваё значэньне. З таго самага часу і савецкі Дзень друку перасталі адзначаць паўсюль, у тым ліку і ў Расеі. Як правіла, Дзень друку зьвязваюць цяпер з датай выхаду першага пэрыядычнага выданьня ў той ці іншай краіне. Сёньняшняя Беларусь – адзіная краіна, дзе працягваюць ушаноўваць адмысловым дзяржаўным сьвятам дзень выхаду газэты "Правда".

Дзень шыфравальніка.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Лукашэнка раіць Захаду"

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Не забывайся любіць сябе самога"
— Сёрэн К'еркегор.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG