Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раіць Захаду


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

“Новая хваля палітыкаў нават у ЗША сёньня заяўляе, што палітыка ізаляцыі не дала ніякіх вынікаў, нічога зь яе не атрымалася і ад гэтай палітыкі трэба адыходзіць”, — перакананы Лукашэнка.


“Гэтыя 12 крокаў тут нарадзіліся, гэта ня вашыя 12 умоваў. Гэта тут напісалі і перадалі туды невялікага розуму людзі, якія раілі кіраўнікам Эўрапейскага Зьвязу выкарыстаць гэта ў адносінах да Беларусі”, — заявіў Лукашэнка ў інтэрвію інфармацыйнаму агенцтву Reuters.
Мы ведаем пра гэтыя прапановы — усё зламаць, распусьціць і гэтак далей...

“Гэта настолькі наіўныя і непрымальныя прапановы для нас, што проста сьмешна... Гэтыя прапановы тут фармавалі тыя людзі, якія не жадалі нармалізацыі стасункаў Беларусі і ЭЗ. Мы ведаем пра гэтыя прапановы — зламаць выбарчае заканадаўства, зламаць заканадаўства пра СМІ, усё зламаць, распусьціць і гэтак далей”, — сказаў кіраўнік краіны.

“Чаму вы не патрабуеце ад Расеі зламаць заканадаўства — яно ў іх яшчэ больш жорсткае? Чаму вы зыходзіце з дваістых стандартаў?” — задае пытаньні Лукашэнка.

“Калі б мы мелі такія носьбіты, як Расея ці Казахстан, то і да нас бы па-іншаму ставіліся. Ці можна так ставіцца да Расеі, калі яна табе пастаўляе энэрганосьбіты?” — адказвае на свае ж пытаньні кіраўнік Беларусі.

“Дваістыя стандарты — гэта ад разявацтва эўрапейскіх чыноўнікаў”, — перакананы Лукашэнка.

“Калі б яны думалі перад тым, як прымаць рашэньні, былі бы адказнымі, то яны б такіх рашэньняў не прымалі” — дадаў ён.



"12 патрабаваньняў Эўразьвязу да ўладаў Беларусі":

1. Паважалі права народу Беларусі выбіраць сваіх лідэраў дэмакратычным шляхам — іх права чуць усе меркаваньні й бачыць усіх кандыдатаў на выбары; права апазыцыйных кандыдатаў і групаў падтрымкі праводзіць кампаніі бязь ціску, судовага перасьледу або турэмнага зьняволеньня; незалежнае назіраньне за выбарамі, у тым ліку з боку беларускіх няўрадавых арганізацыяў; права на волевыяўленьне й права на справядлівы падлік галасоў.

2. Паважалі права народу Беларусі на незалежную інфармацыю, а таксама на свабоду слова, у прыватнасьці, каб улады давалі журналістам магчымасьць працаваць бязь ціску або судовага перасьледу, не закрывалі газэтаў і не заміналі іх распаўсюджваньню.

3. Паважалі правы грамадзкіх арганізацыяў як жыцьцёва важнай часткі здаровай дэмакратыі — не ўскладнялі іх законнага існаваньня, ня ціснулі на сябраў грамадзкіх арганізацыяў, не перасьледавалі іх і дазвалялі ім атрымоўваць міжнародную дапамогу.

4. Вызвалілі ўсіх палітычных зьняволеных — сябраў дэмакратычных апазыцыйных партыяў і звычайных грамадзянаў, арыштаваных падчас мірных дэманстрацый і сустрэчаў.

5. Належным чынам правялі незалежнае расьсьледаваньне або перагледзелі выпадкі са зьнікненьнем грамадзянаў.

6. Забясьпечылі права народу Беларусі на незалежную і непрадузятую судовую сыстэму, у якой над судзьдзямі не чыніўся б палітычны ціск, не праводзіліся адвольныя і неабгрунтаваныя крымінальныя перасьледы і не прымаліся палітычна матываваныя рашэньні — такія, як арышт грамадзянаў, якія мірна выказваюць свае погляды.

7. Спынілі адвольныя арышты, затрыманьні й прыніжальнае абыходжаньне зь людзьмі.

8. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў.

9. Паважалі працоўныя правы грамадзянаў Беларусі — у прыватнасьці, іх права на сяброўства ў прафсаюзах — і давалі прафсаюзам магчымасьць бараніць правы чалавека.

10. Паважалі правы грамадзянаў Беларусі на прадпрымальніцкую дзейнасьць без празьмернага ўмяшаньня ўладаў.

11. Сьледам за іншымі народамі Эўропы забаранілі пакараньне сьмерцю.

12. Выкарысталі падтрымку, якую прапаноўваюць Беларусі АБСЭ, ЭЗ і іншыя арганізацыі, каб дапамагчы ёй захоўваць правы чалавека.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG