Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ дамагаецца пабудовы парковак


Сябры "Ініцыятывы па вырашэньні сацыяльных праблемаў" Партызанскага раёну перадалі 23 красавіка ў раённую адміністрацыю зварот жыхароў з патрабаваньнем унесьці папраўкі ў плян сёлетніх работаў.


Каля сотні чалавек падпісалі заяву з прапановай уключыць у мерапрыемствы па ўпарадкаваньні тэрыторыі вакол дамоў стварэньне дадатковых месцаў для паркоўкі аўтамабіляў.

Каардынатар ініцыятывы, намесьнік старшыні Менскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ і кандыдат у дэпутаты гарадзкога савету сталіцы Вадзім Канапацкі сказаў Радыё Свабода:

"Незалежна ад вынікаў галасаваньня, якое адбудзецца 25 красавіка, Партыя БНФ і надалей будзе падымаць важныя для жыхароў праблемы. У часе гэтай выбарчай кампаніі на маім участку ўдалося, шляхам збору подпісаў жыхароў, дамагчыся рамонту пад'езду і наладкі асьвятленьня ў калідорах дамоў на вуліцы Захарава. Такімі кропкавымі акцыямі па ўсёй краіне мы даводзім, што нават не знаходзячыся ля ўлады, БНФ прымушае чыноўнікаў "варушыцца" і вырашаць праблемы людзей".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG