Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Смаргонскі апазыцыянэр сышоў з выбарчай гонкі


Уладзімер Шульжыцкі, сябра партыі БНФ, лічыць, што далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі ня мае сэнсу.


Зь яго слоў, за пэрыяд рэгістрацыі і агітацыі ён і ягоныя паплечнікі пераканаліся, што зьмены, унесеныя ўладай у выбарчае заканадаўства, істотна не зьмянілі яго на практыцы.

Ва ўчастковыя выбарчыя камісіі ня ўключаны ніводзін прадстаўнік апазыцыі. Таму, са слоў Уладзімера Шульжыцкага, вынікі выбараў заранёў вядомыя. Цяпер, зь яго слоў, трэба падводзіць свае вынікі і рабіць высновы.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG