Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вінцук Вячорка: "У апошнія некалькі дзён ціск узмоцніцца"


Вінцук Вячорка

Вінцук Вячорка

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў Менску ад дэмакратычных арганізацый за тыдзень да выбараў пачалі адчуваць моцны ціск. Студэнтаў ВНУ прымушаюць галасаваць датэрмінова, у выпадку адмовы пагражаюць праблемамі на вучобе.


Лідэр "Маладога фронту" Зьміцер Дашкевіч распавёў "Свабодзе", што некалькі ягоных паплечнікаў, у тым ліку Ўладзімер Дзявятка і Міхась Бутылін, зьнялі свае кандыдатуры пасьля таго, як спачатку ім на вучобе прапаноўвалі спыніць свой удзел у выбарах, а потым людзі ў цывільным зьвярнуліся да іх бацькоў, каб тыя паўплывалі на сваіх незгаворлівых дзяцей.

Зьміцер Ясевіч балятуецца па 3 выбарчай акрузе ў Шабанах. Ён вучыцца ў суседняй Літве ў ЭГУ. Лічыць, што толькі таму ён пазьбегнуў працэдуры запалохваньня на вучобе. Зьміцер распавёў, што ўсе ягоныя агітацыйныя ўлёткі людзі ў цывільным зьнялі літаральна праз гадзіну пасьля таго, як іх вывесілі. На агітацыйным стэндзе застаўся толькі партрэт праўладнага кандыдата. Трое невядомых не давалі яму сустрэцца з выбаршчыкамі, якія прыйшлі на пікет.

Гаворыць Зьміцер Ясевіч:
Падыходзілі людзі ў цывільным і пагражалі, што пазрываюць перадвыбарчыя ўлёткі


"Мы расклейвалі ўлёткі. Да нас падыходзілі людзі ў цывільным і пагражалі, што іх пазрываюць. Яны прапаноўвалі нам плаціць ім, калі хочам, каб яны заставаліся на стэндах.

Потым яны мяне не прапускалі на сустрэчу з выбарцамі. Не давалі мне прайсьці да стэнду, дзе былі выбарцы. Казалі, што мне туды нельга. Іх было трое. Літаральна праз гадзіну на стэндах не засталося ніводнай улёткі ня толькі нашых, але і кандыдаткі ад лібэральна-дэмакратычнай партыі. Засталіся толькі ўлёткі праўладнага кандыдата. Лічу, што трэба падаць скаргу, каб яна была зарэгістраваная".

Актывістка БХД Любоў Каменева балятуецца на ўчастку, дзе шмат студэнцкіх інтэрнатаў.

"Здымаюць з заняткаў і вядуць на датэрміновае галасаваньне. Гэта мне казалі студэнты з розных інтэрнатаў у маёй акрузе. Казалі, што прымушаюць галасаваць за кандыдатаў датэрмінова. Калі ня хочуць зьяжджаць дадому на выходныя, то пачынаюцца пытаньні.
Студэнтаў здымаюць з заняткаў і вядуць на датэрміновае галасаваньне
Яны пагражаюць праблемамі на экзамэнах. Пра тое, як ідзе ціск, сьведчыць тое, што ў першы ж дзень датэрміновага галасаваньня прыйшло 40% выбарцаў".

Гаворыць сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі:

"Сёньня нашага Дзяніса Садоўскага выклікаюць у выбарчую камісію, і мы мяркуем, што яго будуць здымаць, мяркуючы па тым, што яму ўжо было папярэджаньне.

На нашых пікетах затрымліваюць людзей, замінаюць расклейваць улёткі на пад'ездах, хаця праўладныя кандыдаты гэта ўсё робяць.

Думаем, што цяпер за пару дзён да выбараў яны пастараюцца зьняць, акрамя Дзяніса Садоўскага, яшчэ 2—3 кандыдатаў ад БХД найбольш моцных".

Актывіст партыі БНФ Вінцук Вячорка паведаміў, што сёньня старшыня выбарчай камісіі, убачыўшы яго за размовай з жанчынай у школьным калідоры, прыгразіў, што выкліча міліцыю:

"З 15 участкаў толькі на адным ёсьць наш прадстаўнік, зь якой я, дарэчы, сёньня размаўляў у школьным калідоры той школы, дзе яна дзяжурыла. Выйшаў старшыня камісіі і паведаміў, што выклікае на мяне міліцыю, калі я не перастану зь ёй размаўляць. Што я нібыта
Абвастрэньне будзе нарастаць, таму што час набліжаецца
агітую. Я казаў: "Якая ж гэта агітацыя, калі яна ня выбаршчыца, жыве тут і сябра камісіі? Чытайце закон". Думаю, што абвастрэньне будзе нарастаць, таму што час набліжаецца".

Кандыдаты ў дэпутаты ад дэмакратычнага руху лічаць, што за дзень да выбараў ціск можа стаць яшчэ больш адчувальным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG