Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белнафтахім": расейская нафта ў Беларусь паступае


Расейская нафта на беларускія заводы паступае, ідзе праца па заключэньні новых кантрактаў з расейскімі кампаніямі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар канцэрну "Белнафтахім" Марына Касцючэнка.

Паводле БелаПАН, прэс-сакратар "Белнафтахіму" ня стала камэнтаваць паведамленьні некаторых СМІ пра тое, што Фэдэральная мытная служба Расіі распарадзілася зьбіраць 100% экспартнай пошліны пры пастаўках у Беларусь ня толькі нафты, але і нафтапрадуктаў.

Паводле даных Белстату, за студзень-кастрычнік 2009 году Беларусь імпартавала з Расеі 2 млн. 981,1 тыс. тон нафтапрадуктаў, што ў 1,54 разу больш, чым за аналягічны пэрыяд 2008 года. Беларусь таксама імпартавала з Расеі за студзень-кастрычнік 2009 году 17,9 млн. тон нафты.

Нагадаем, з пачатку 2010 года расейская нафта паступае на беларускія НПЗ у адпаведнасьці з раней заключанымі кантрактамі. Паводле розных крыніц, гэтай сыравіны павінна хапіць да сярэдзіны або да канца студзеня. Раней прадстаўнікі "Белнафтахіму" заяўлялі, што праца па заключэньні новых кантрактаў пачнецца пасьля заканчэньня ў Расеі навагодніх вакацый.
XS
SM
MD
LG