Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад: Беларусь не мяняла пазыцыю на перамовах па нафце


Распаўсюджаная некаторымі СМІ інфармацыя аб тым, што Беларусь зьмяніла сваю пазыцыю на перамовах з Расеяй па нафце, не адпавядае сапраўднасьці. Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар кіраўніка ўраду Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

Чыноўніка цытуе БЕЛТА.

"Інфармацыя аб тым, што "Беларусь ня будзе настойваць на міжбюджэтным разьмеркаваньні экспартнага мыта, калі Расея павялічыць квоту паставак нафты для ўнутраных патрэб Беларусі з прапанаваных ёю цяпер 6 млн.тон да 8-9 млн.тон, не адпавядае сапраўднасьці", – сказаў прэс-сакратар. Такую інфармацыю, паводле яго, мог распаўсюдзіць толькі чалавек, вельмі далёкі ад перамоваў, што вядуцца, і які мае вельмі аддаленае ўяўленьне аб пазыцыі беларускага боку.

паводле БЕЛТА, беларуская пазыцыя выкладзена ў лісьце кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, накіраваным прэзыдэнту Расеі Дзьмітрыю Мядзьведзеву, і яна ня мае нічога агульнага з пазыцыяй, агучанай некім у органах дзяржкіраваньня.

Як паведамлялася раней, Аляксандр Лукашэнка накіраваў ліст свайму расейскаму калегу Дзьмітрыю Мядзьведзеву з выкладаньнем пазыцыі беларускага боку ў пытаньні пастаўкі нафты. Паводле Лукашэнкі, у канцы мінулага году паміж Рэспублікай Беларусь і Расейскай Фэдэрацыяй пачаліся перамовы аб пастаўках нафты, якія аказаліся безвыніковымі. Разам з тым яшчэ 10 сьнежня 2009 году, пісаў Лукашэнка, у ходзе пасяджэньня Вышэйшага Дзяржсавету Саюзнай дзяржавы прэзыдэнтамі дзьвюх краін была дасягнута дамоўленасьць, што на працягу першых двух-трох месяцаў 2010 году нафта будзе пастаўляцца ў Беларусь бязмытна і за гэты час бакі ўзгодняць умовы далейшай пастаўкі нафты. Аднак у далейшым, пісаў Лукашэнка, Расейская Фэдэрацыя фактычна адмовілася ад выпрацаваных дамоўленасьцей і выставіла непрымальныя для Беларусі ўмовы
XS
SM
MD
LG