Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 30 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ХМАРНА...

...але час ад часу выгляне сонца. Тэмпэратура: -2 — +3.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


- Сэмінар аб Эўрапейскай канвэнцыі правоў чалавека. Інфармацыйны цэнтар Рады Эўропы, Менск.

- Першыя ўгодкі грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі", з музычнымі выступамі. Канцэртная заля "Мінск" (малая).

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


- У Расеі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

- У Брусэлі другі дзень саміту Эўразьвязу.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


- У 1937 у Менску НКВД працягвала расстрэлы беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў. Былі забітыя Янка Нёманскі, Тодар Кляшторны і Юлі Таўбін.

- У 1938 мільёны амэрыканцаў ахапіла паніка, калі яны пачулі радыёп’есу паводле кніжкі Х.Дж. Уэлса "Вайна сусьветаў" у пастаноўцы Орсана Ўэлса, вядомага амэрыканскага кінарэжысэра і актора. Амэрыканцы падумалі, што марсіяне сапраўды высадзіліся на Зямлю.

- У 1988 у Менску адбыўся мітынг-рэквіем памяці ахвяраў сталінізму, які быў гвалтоўна разагнаны камуністычнымі ўладамі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Не пытай, што ты можаш зрабіць для сваёй краіны. Пытай, што будзе на абед". — Орсан Уэлс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG