Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.







ЗАХАПІЦЕ ПАРАСОН:

  • Дождж будзь крапаць увесь дзень. Тэмпэратура: +3 — +8.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Выстава плякатаў і прэс-канфэрэнцыя, прымеркаваныя да Дня памяці ахвяраў сталінізму. Менск, штаб-кватэра Партыі БНФ.
  • Працягваецца фэстываль мастацтваў „Беларуская музычная восень”. Менск, Белдзяржфілармонія.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:

  • Чакаецца, што новаабраны парлямэнт Нямеччыны перавыбера Ангелу Мэркель канцлерам. Бэрлін.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • У 1523 у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра” – хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.
  • У 1884 у Менску прыйшоў на сьвет Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзяяч. Тэатральную адукацыю атрымаў у Варшаве, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У 1930 яго арыштавалі й засудзілі на тры гады катаргі, якую ён адбываў на Беламорканале. Але й пасьля яму не далі вярнуцца ў Беларусь. У 1938 Ждановіча арыштавалі ізноў. На тым ягоная біяграфія абарвалася.
  • У 1939 у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.
  • У 1939 войскі Літоўскай рэспублікі, на падставе ранейшай дамовы з Масквою, занялі Вільню.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Дзень узьнікненьня незалежнай чэхаславацкай дзяржавы — цяпер нацыянальнае сьвята Чэхіі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Прасіць Вярхоўны Савет Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняць Заходнюю Беларусь у склад Савецкага Саюза і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, аб'яднаць беларускі народ у адзіную дзяржаву і пакласьці тым самым канец разьяднаньню беларускага народу". — З дэклярацыі Народнага Сходу Заходняй Беларусі ў Беластоку.
XS
SM
MD
LG