Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ЗАГЛЯНЕ СОНЦА І Ў НАША ВАКОНЦА...


...недзе апоўдні. Тэмпэратура: +8 — + 11.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Круглы стол, прысьвечаны памяці ахвяраў сталінізму. Менск, штаб-кватэра Партыі БНФ.


НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:


Вярхоўны суд разглядае касацыйную скаргу Андрэя Жука, асуджанага на сьмяротнае пакараньне за забойства.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1430 памёр вялікі князь Вітаўт. Вітаўт кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім амаль сорак гадоў, і за гэты час ягоная дзяржава стала самай вялікай у Эўропе — ад Балтыкі да Чорнага мора. Вялікі князь меўся стаць каралём, і ў ягоную рэзыдэнцыю ўжо былі зьехаліся госьці з усяго сьвету. Але ў дзень каранацыі 80-гадовы Вітаўт памёр.

27 кастрычніка 1911 у вёсцы Чаплічы, што на Случчыне, нарадзіўся Мікола Лобан, беларускі пісьменьнік і мовазнавец. Найбольш вядомыя ягоныя кнігі: трылёгія “На парозе будучыні”, “Гарадок Устронь” ды “Шэметы”. Мікола Лобан быў адным са складальнікаў “Правілаў беларускай артаграфіі і пунктуацыі“ і некалькіх слоўнікаў беларускай мовы.

У 1984 адкрылася Байкала-Амурская магістраль.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


Я — супраць сьмяротнага пакараньня, і нават калі б я схапіў Гітлера, я паслаў бы яго ў Алькатрас” - італьянскі філёзаф і пісьменьнік Умбэрта Эка.
XS
SM
MD
LG