Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.





НА ДВАРЫ ДОЖДЖ, МЕСЦАМІ ТУМАН:

  • Тэмпэратура: +5 — + 10.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • На тэрыторыі Менскага трактарнага заводу будуць прэзентаваць новы інавацыйны трактар «Беларус 3023».


ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

У Англіі працягнецца забастоўка паштальёнаў самай старой пошты ў сьвеце – The Roal Mail. Кампанія згубіла сваю 350-гадовую манаполію і павінна сур’ёзна змагацца за выжываньне ў пару пошты электроннай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • 1887. У Капылі нарадзіўся Цішка Гартны (Хведар Жылуновіч) – пісьменьнік, што пачынаў працу гарбаром. Быў рэдактарам першай беларускай савецкай газэты «Дзяньніца», старшынём Часовага рабоча-сялянскага ўраду. У 1936-м арыштаваны, памёр ў 1937-м у магілёўскай псыхбальніцы.
  • 1909. Піянэр авіяцыі, француз Луі Блерыё дэманстраваў жыхарам Вены свае лётнае майстэрства.
  • 1924 . На вуліцах Менска з'явіўся першы пасажырскі аўтобус ангельскай маркі «Лэйланд». Грамадзкі транспарт пачынаўся ў Беларусі з імпартных машын, першыя аўтобусы былі разьлічаныя на 20-40 пасажыраў і пасьпявалі за дзень зрабіць 10-12 рэйсаў.
  • 2004. У Катэдральным саборы ў Менску адпявалі забітую 20 кастрычніка ва ўласнай кватэры журналістку Вераніку Чаркасаву. Ёй было 45 гадоў.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:

  • Нацыянальнае сьвята Вугоршчыны – Дзень пачатку антыкамуністычнага паўстаньня 1956 г. і абвяшчэньня Вугорскай рэспублікі (1989).


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • "Не сумнявайцеся, што ўсё паўтараецца. Усё паўтараецца. " —Сяргей Абламейка, «Эгаізмы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG