Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.






ПАРАСОН НЕ ЗАЧАХЛЯЕМ:

  • +8, дождж цэлы дзень

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:

  • Міжнародная канфэдэрацыя прафсаюзаў праводзіць канфэрэнцыю “Прафсаюзы і крызіс”. У ёй возьме ўдзел беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў. Удзельнікі абмяркуюць уплыў крызісу на працоўныя адносіны і прафсаюзную палітыку ў гэты час.

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:

  • У ЗША адзначаецца Дзень цешчы.
  • У Аўстрыі – нацыянальнае сьвята: дзень прыняцьця Закону аб пастаянным нэўтралітэце.

ЁСЬЦЬ НАГОДА!

  • Сёньня – Дзень нараджэньня футболу. Годам нараджэньня гэтай папулярнай гульні называецца 1863-ці: 26 кастрычніка прадстаўнікі ангельскіх футбольных клюбаў сабраліся ў сталіцы -- Лёндане, каб выпрацаваць адзіныя правілы гульні і заснаваць першую ў сьвеце Нацыянальную футбольную асацыяцыю.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

  • Паэту Анатолю Сысу споўнілася б 50. У музэі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца вечарына «Сто крокаў да сьвітаньня», прысьвечаная паэту.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

  • Ні грошай, ні славы – я волі хачу! Анатоль Сыс
XS
SM
MD
LG