Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Два гады па рэгістрацыі -- без плянавых праверак


У Беларусі ўведзены мараторый на праверкі суб'ектаў гаспадараньня на працягу двух год пасьля іх рэгістрацыі. Гэта адзін з пунктаў дэкрэту аб рэформе дзейнасьці кантрольных органаў, падпісанага 16 кастрычніка Аляксандрам Лукашэнкам.


Як паведамляе БелаПАН, у дакумэнце упершыню вызначаны закрыты пералік усіх кантралюючых і наглядных органаў, а таксама сфэр іх кантролю (нагляду). Органы, не ўключаныя ў пералік, праводзіць праверкі суб'ектаў гаспадараньня не маюць права.

Уведзена забарона на праверкі суб'ектаў гаспадарання на працягу двух гадоў з дня іх дзяржаўнай рэгістрацыі. На вычарпальных падставах, пералік якіх прыведзены ва ўказе, можа быць прызначана толькі пазаплянавая праверка такіх суб'ектаў.

Для плянавых праверак усе суб'екты гаспадараньня разьмеркаваныя па групах рызыкі. Суб'екты гаспадараньня, аднесеныя да высокай групы рызыкі, будуць правярацца не часьцей за адзін раз у год, да сярэдняй — не часьцей за адзін раз у тры гады, да нізкай — не часьцей за адзін раз у пяць гадоў. Пры гэтым калі па выніках праведзенай плянавай праверкі парушэньняў заканадаўства ўстаноўлена не будзе, наступная плянавая праверка гэтага суб'екта, аднесенага да высокай групы рызыкі, можа быць прызначана не раней чым праз два гады, а аднесенага да сярэдняй групы — не раней чым праз пяць гадоў.

Каардынацыя ўсіх плянавых праверак ускладзена на Камітэт дзяржаўнага кантролю і яго органы. На працягу аднаго года да аднаго суб'екта ў плянавым парадку можа прыйсьці некалькі кантралюючых (наглядных) органаў толькі ў форме сумеснай праверкі.
Сам тэрмін праверкі юрыдычных асоб не можа перавышаць 30 працоўных дзён, а індывідуальных прадпрымальнікаў — 15 працоўных дзён.

Таксама ўстаноўлены вычарпальны пералік падстаў і службовых асоб, якія маюць права прызначаць пазаплянавыя праверкі. Пры гэтым пазаплянавая праверка можа быць прызначана толькі калі ёсьць інфармацыя, што сьведчыць аб парушэньні закону.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG