Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны былы супрацоўнік Камітэту дзяржакантролю


Арыштаваны былы начальнік сьледчай управы дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Генадзь Гапоненка.

Адносна Гапоненкі пачата крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Г.Гапоненка падазраецца ва злоўжываньні ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведамляе інтэрнэт-выданьне "Еженедельник", Генадзю Гапоненку інкрымінуюць тое, што ён цягам пяці гадоў "крышаваў" аднаго менскага бізнэсоўца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG