Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь становіцца афшорам?


У Беларусі адменена дэкляраваньне фізычнымі асобамі крыніц грашовых сродкаў пры ажыцьцяўленьні буйных зьдзелак.

Прэзыдэнт Беларусі 19 лютага падпісаў указ нумар 105 “Аб некаторых пытаньнях, зьвязаных з дэкляраваньнем фізычнымі асобамі даходаў, маёмасьці і крыніц грашовых сродкаў”, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Адменены абавязак фізычных асоб прадстаўляць дэклярацыі аб крыніцах грашовых сродкаў да ажыцьцяўленьня зьдзелкі на суму, якая перавышае 2 тысячы базавых велічынь, а пры правядзеньні зьдзелкі з акцыямі, долямі (укладамі) у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў, паямі ў вытворчых і спажывецкіх каапэратывах, аб’ектамі незавершанага будаўніцтва, іх часткамі (долямі), прадпрыемствамі як маёмаснымі комплексамі — на суму, якая перавышае 15 тысяч базавых велічынь.

Разам з тым у падатковых органаў застаецца права патрабаваць дэклярацыі аб даходах і маёмасьці ў фізычных асоб (за выключэньнем асоб, абавязаных штогод ажыцьцяўляць дэкляраваньне даходаў і маёмасьці). Такое патрабаваньне падатковыя органы змогуць прад’яўляць як па ўласнай ініцыятыве, так і на падставе пісьмовых запытаў абмежаванага кола кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кантролю, унутраных спраў, дзяржаўнай бясьпекі і пракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG