Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адсутнасць у Беларусі пасьлядоўных і незваротных крокаў на шляху дэмакратызацыі стварае праблемы для ўдзелу краіны ў праектах праграмы “Усходняга партнэрства” Эўразьвязу, – заявілі прадстаўнікі Эўракамісіі, якія 1—2 кастрычніка пабывалі зь візытам ў Менску.


Прадстаўнікі Эўракамісіі тлумачылі беларускім уладам і грамадзкай супольнасьці магчымасьці, якія існуюць у рамках праграмы “Усходняе партнэрства” Эўразьвязу.

Намесьнік кіраўніка адзьдзела па супрацоўніцтву з Беларусьсю, Малдовай, Украінай і краінамі Паўднёвага Каўказу генэральнага дырэктарату Эўракамісіі па зьнешнім сувязям Райнхальд Брэндэр заявіў, што апошнім часам Эўразьвяз пачаў праводзіць больш актыўную палітыку па наладжванні адносін з Беларуссю. Ён выказаўся таксама за спрашчэньне візавага рэжыму для беларусаў.

Паводле ягоных словаў, беларускія ўлады больш цікавяць фінансавыя праекты праграмы, чым зьвязаныя з дэмакратызацыяй грамадзтва, лібералізацыяй эканомікі, выкананьня правоў чалавека.

Іншы прадстаўнік дэлегацыі Джон О’Рурк заявіў, што можна будзе прасунуцца наперад толькі ў тым выпадку, калі партнэры будуць самі ставіць вялікія мэты ў кірунку дэмакратычнага праўленьня і рынкавай эканомікі”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG