Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ул.Мацкевіч: “Для Беларусі істотная Лісабонская дамова”


Што для Беларусі можа азначаць сёньняшні рэфэрэндум у Ірляндыі і ягоныя наступствы? Меркаваньне палітоляга Ўладзімера Мацкевіча:

“У сёньняшнім сваім стане Эўразьвяз замарудзіўся ў разьвіцьці. Няма штуршка-імпульса для разьвіцьця экспансіі. Выяўляюцца іншыя фактары. І адным зь іх зьяўляецца непрыняцьце Лісабонскай дамовы. Пазыцыя Ірляндыі стрымлівала гэта. І таму гэты рэфэрэндум можа паспрыяць падвышэньню дынамікі разьвіцьця Эўразьвязу. Гэта — з аднаго боку.

З іншага боку, Лісабонская дамова мае шмат хібаў і недарэчнасьцяў. І ірляндцы вымусілі сваім рэфэрэндумам 16 месяцаў таму прыпыніць яго прыняцьце і задумацца, наколькі правільныя шляхі выбірае сёньня Эўразьвяз для свайго разьвіцьця.

У гэтым сэнсе маленькая пэрыфэрыйная Ірляндыя стала фактарам абмеркаваньня і асэнсаваньня ўсіх шляхоў разьвіцьця сучаснай Эўропы.

А для Беларусі гэта таксама вельмі істотна, бо ад таго зьместу, які набудзе разьвіцьцё Эўропы, залежыць становішча Беларусі ў межах сёньняшняй ініцыятывы ўсходняга партнэрства і ў пэрспэктыве далучэньня Беларусі да супольнай Эўропы”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG