Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Італьянскія СМІ нагадалі генуэскаму судзьдзю пра Віку Мароз


Адрыяна Санса
Адрыяна Санса

Старшыня Генуэскага суду па справах непаўналетніх Адрыяна Санса — супраць дэпартацыі дзяцей-нелегалаў назад у свае краіны. У сваёй заяве для Міністэрства ўнутраных спраў ён падкрэсьліў, што дзеці-нелегалы ўсё ж павінны заставацца і ўтрымлівацца ў Італіі, бо іхнія правы “вышэйшыя, чым закон”.

“Правы дзіцяці выходзяць за рамкі любога закону і нават Канстытуцыяў паасобных дзяржаў”, — падкрэсьліў доктар права, — “і мы маем законнае права не выконваць незаконныя загады…”

Тым часам італьянскае выданьне Il Giornale нагадвае доктару Санса, што тры гады таму ён займаў дыямэтральна супрацьлеглую пазыцыю, калі ў генуэскім судзе разглядалася справа наконт утойваньня італьянскай сям’ёй Джуста-Барначын беларускай сіраты Вікі Мароз. Тады генуэскі судзьдзя адстойваў беларускую законнасьць. Менавіта зь ягонай санкцыі італьянскія карабінэры зрабілі начны рэйд у манастыр, дзе ўтойвалася дзяўчынка, і даставілі яе гвалтоўна ў аэрапорт, ня даўшы нават разьвітацца зь людзьмі, якіх яна называла “мамай” і “татам”. Нягледзячы на сьлёзы дзяўчынкі і яе любоў да італьянскай сям’і, яе даставілі назад у Беларусь, дзе яна, па сутнасьці, нікому не была патрэбная.

Як піша выданьне, заявы можна рабіць самыя эфэктныя, аднак і тры гады таму, і сёньня ў Італіі багата судзьдзяў, якія ўсяляк асуджаюць тых, хто “выступае супраць законнага права не выконваць незаконны загад”.

Нагадаем, што тры гады таму доктар Адрыяна Санса ў сувязі з гучным скандалам у справе дэпартацыі Вікі Мароз у Беларусь заявіў журналістам: “Мы нічога ня можам вырашаць. Будучыню Вікі цяпер павінны вырашаць беларускія судзьдзі”.

Ён таксама прызнаў, што прыкладна за год да гэтай гісторыі “Генуэскі суд па справах непаўналетніх вырашыў, што сужэнцы Джуста-Барначын могуць удачарыць дзяўчынку, аднак пасьля гэтага гэтыя судовыя паперы “захрасьлі” дзесьці ў Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG