Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палохаюць артыкулам 193


На фота: Міхась Ільін
На фота: Міхась Ільін

Актывіст берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхась Ільін атрымаў папярэджаньне пракуратуры аб крымінальнай адказнасьці, калі ён ня спыніць свой удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі) прадугледжана зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў. Закон быў прыняты ў 2006 годзе. За гэты час на падставе яго былі пакараныя каля двух дзясяткаў моладзевых актывістаў.


Міхась Ільін лічыць, што крымінальную справу супраць яго не распачалі толькі з тае прычыны, што не было адпаведнага загаду зьверху.

“Я зразумеў, што галоўнай мэтай гэтага было запалохваньне. Яны толькі пагражалі, што ў будучыні на падставе папярэджаньня змогуць
Яны мне самі сказалі, што за ўсім гэтым стаіць КДБ.
распачаць крымінальную справу.

Яны мне самі сказалі, што за ўсім гэтым стаіць КДБ. Лічу, што распачаць крымінальную справу ці не — залежыць ад установаў, вышэйшых за пракуратуру”.

Міхася Ільіна затрымалі а 6 раніцы, як толькі хлопец выйшаў з пад’езду свайго дома. Ён сьпяшаўся на цягнік ва Ўкраіну, але міліцыянты ўручылі яму пастанову пракурора, згодна зь якой яго належала прывезьці ў пракуратуру.

Тры гадзіны хлопца трымалі ў міліцыі, а потым адвезьлі ў пракуратуру Берасьцейскай вобласьці. Там ён меў размову з супрацоўнікам пракуратуры Аляксандрам Куліком.

“У пастанове так было й напісана, што супрацоўнікі КДБ знайшлі на сайце “Маладога фронту” інфармацыю пра тое, што я зьяўляюся актывістам арганізацыі, чым і парушаю заканадаўства.

Мне вельмі прыемна як сябру “Маладога фронту”, што наш сайт карыстаецца такім попытам у дзяржаўных структураў”.

Міхась Ільін двойчы адбываў адміністрацыйны арышт за кратамі. Першы раз — пяць сутак у верасьні 2008 году за палітычныя графіці з заклікам да байкоту выбараў. Сёлета Міхась адседзеў 10 сутак за пэрформанс каля помніка Леніну.

Крымінальны артыкул супраць палітычнай дзейнасьці

Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч лічыць: прыклад зь Міхасём Ільіным чарговы раз сьведчыць пра тое, што рашэньне ўнесьці дадатковы 193 артыкул у Крымінальны кодэкс было палітычным.

“Артыкул 193 запускаўся з мэтай паралізаваць моладзевы рух. Маладафронтаўцы праз усе крымінальныя справы выбілі сабе месца пад
Артыкул 193 запускаўся з мэтай паралізаваць моладзевы рух.
сонцам і права дзейнасьці ад імя незарэгістраванага руху.

Ня думаю, што справе супраць Ільіна дадуць нейкі ход. Гэта застрашваньне. Але самі захады ўлады, безумоўна, сьведчаць пра тое, што артыкул выкарыстоўваецца ў палітычнай барацьбе рэжыму зь беларускім грамадзтвам”.

Ад 2006 году, як пачаў дзейнічаць дадатковы 193 артыкул Крымінальнага кодэксу, за краты трапілі спачатку чацьвёра актывістаў арганізацыі “Партнэрства”, потым — лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Яшчэ восем актывістаў арганізацыі ў Менску і ў рэгіёнах былі пакараныя штрафамі. Супрацоўнікі КДБ вялі каля чатырох дзясяткаў спраў, у якіх былі дапытаныя сотні асобаў.

За скасаваньне 193 артыкула выступалі беларускія грамадзкія арганізацыі, а таксама грамадзянская супольнасьць Эўропы і ЗША.


Генпракуратура супраць скасаваньня 193-га артыкулу


Блог: Пастка 193-1



Артыкул 193-1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь
... арганізацыя дзейнасьці або ўдзел у дзейнасьці палітычнай партыі, іншага грамадзкага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі ў вызначаным парадку дзяржаўную рэгістрацыю, —

караюцца штрафам, ці арыштам на тэрмін да шасьці месяцаў, ці пазбаўленьнем волі на тэрмін да двух гадоў.

Каго каралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі


Эніра Браніцкая

4 жніўня 2006 году былі абвешчаныя прысуды сябрам незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”. Эніра Браніцкая асуджаная на 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
Аляксандар Шалайка

Аляксандар Шалайка быў асуджаныя на 6 месяцаў пазбаўленьня волі


Цімафей Дранчук

Цімафей Дранчук – на год калёніі агульнага рэжыму


Мікола Астрэйка

Мікола Астрэйка – на два гады калёніі агульнага рэжыму


Зьміцер Дашкевіч
5 верасьня 2006 году лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Малады Фронт” Дзьмітры Дашкевіч быў асуджаны паводле артыкулу 193-1 да 1 года і 6 месяцаў зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Наста Палажанка
29 траўня суд Савецкага раёну Менску пакараў актывістаў “Маладога фронту”. Насьце Палажанцы было вынесена папярэджаньне
Зьміцер Хведарук

Зьмітру Хведаруку - штраф 1 мільён 240 тысячаў беларускіх рублёў (578 даляраў ЗША)

Аляксей Янушэўскі

Аляксею Янушэўскаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Барыс Гарэцкі


Барысу Гарэцкаму - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Алег Корбан


Алегу Корбану - штраф па 930 тысячаў рублёў (433 даляры)


Іван Шыла


4 верасьня 2007 году Івану Шыле ў Салігорску далі папярэджаньне


Наста Азарка
4 верасьня 2007 году Насту Азарку ў Нясьвіжы пакаралі штрафам у 1 мільён 240 тысяч рублёў (40 базавых велічыняў)
Яраслаў Грышчэня

Яраслава Грышчэню 11 верасьня 2007 аштрафавалі на 930 тысяч рублёў у Баранавічах.

Кацярына Салаўёва
8 красавіка 2008 года Кацярыну Салаўёву пакаралі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” аштрафавалі на 1 мільён 750 тысяч рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG