Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура супраць скасаваньня 193-га артыкулу


Генэральная пракуратура Беларусі ня бачыць падставаў для скасаваньня забароны на дзейнасьць незарэгістраваных арганізацыяў.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які атрымала міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне “Грамадзянская Беларусь” з генэральнай пракуратуры Беларусі.

“Грамадзянская Беларусь” прапаноўвала скасаваць артыкул 193-1 крымінальнага кодэксу Беларусі, які прадугледжвае адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Праваабаронцы заклікалі афіцыйны Менск перагледзець усе нормы беларускага заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць незарэгістраваных аб’яднаньняў.

Генпракуратура Беларусі заявіла, што ня бачыць падставаў для скасаваньня артыкулу.У адказе гаворыцца, што “дзейным заканадаўствам у поўнай меры вызначаны парадак дзейнасьці арганізацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Падставаў для накіраваньня ў нарматворны орган матываванай прапановы аб неабходнасьці выключэньня артыкула 193-1 з крымінальнага кодэкса, а таксама іншых нормаў заканадаўства, якія забараняюць дзейнасьць на тэрыторыі рэспублікі незарэгістраваных арганізацыяў і іх прадстаўнікоў, ня маецца”.

Усяго з 2006 года па артыкуле 193-1 было асуджана 17 чалавек, пры гэтым не было зафіксавана ніводнага апраўдальнага прысуду.
XS
SM
MD
LG