Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Міжнародная амністыя" супраць артыкулу 193-1 <img src="/img/icon-video.gif" border=0 />


Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" пачала кампанію, каб пераканаць беларускія ўлады скасаваць артыкул крымінальнага кодэксу, які прадугледжвае турэмнае зьняволеньне за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.

Паводле "Міжнароднай амністыі", зарэгістраваць арганізацыю ў Беларусі надзвычай цяжка, і ў выніку артыкул 193-1 выкарыстоўваецца для перасьледу актывістаў грамадзянскай супольнасьці, найперш моладзевых актывістаў.

"Міжнародная амністыя" нагадвае, што моладзевы актывіст Зьміцер Дашкевіч, асуджаны паводле гэтага артыкулу, правёў больш за год у турме.





"Міжнародная амністыя" заклікае усіх ахвочых далучацца да кампаніі ў падтрымку свабоды слова, сходаў і асацыяцый у Беларусі.
XS
SM
MD
LG