Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь на 67 месцы паводле ўзроўню жыцьця


Вынікі дасьледаваньня экспэртаў Праграмы разьвіцьця ААН.


У адпаведнасьці з індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу (HDI — Human Development Index), Беларусь увайшла ў групу краінаў, якія знаходзяцца на шляху разьвіцьця.

Усяго ў групу з так званымі сярэднімі паказчыкамі разам зь Беларусьсю ўвайшлі 25 краін.

Некаторыя краіны зь сярэднім паказьнікам разьвіцьця

У групу зь нізкім узроўнем разьвіцьця трапілі 29 афрыканскіх краінаў ды востраў Гаіці.

Да найменш прыдатных для жыцьця краін з найніжэйшым HDI экспэрты аднесьлі Нігерыю, Сьера-Леонэ ды Малі.

У першую групу з высокім узроўнем жыцьця ўвайшлі 63 краіны. Першую пазыцыю ў рэйтынгу некалькі гадоў запар трымае Нарвэгія.

Пры складаньні рэйтынгу ўлічваюцца такія паказьнікі, як працягласьць жыцьця, узровень адукацыі, велічыня валавога ўнутранага прадукту і іншыя.

У пяцідзясятку трапілі тры постсавецкія рэспублікі — Эстонія (40), Літва (41) і Латвія (45).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG