Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны трэці расеец лічыць Беларусь нахлебніцай


Прыкладна траціна расейцаў — супраць матэрыяльнай падтрымкі Беларусі. Гэтыя дадзеныя сацыялягічнага апытаньня апублікаваныя сёньня на сайце Ўсерасейскага цэнтру апытаньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ).


Апытаньне на тэму “Матэрыяльная падтрымка Беларусі: апраўданыя ці бессэнсоўныя траты?” было праведзена ў 42 рэгіёнах РФ.

Паводле дадзеных сацыялягічнага дасьледаваньня, за матэрыяльную падтрымку Беларусі выступаюць 39% расейскіх грамадзянаў. Яны бачаць у краіне-суседцы надзейнага і моцнага хаўрусьніка на міжнароднай арэне, а таму лічаць грашовыя выдаткі апраўданымі. Часьцей за ўсё падобнай думкі прытрымліваюцца прыхільнікі “Единой России” ды КПРФ (адпаведна 43% і 44%), а таксама жыхары Сыбіры і расейскага поўдня.

Прыкладна 26% лічаць, што эфэкт ад расейскага фінансаваньня беларускай эканомікі занадта нізкі. Такіх рэспандэнтаў найболей сярод дэмакратаў (56%) і прадстаўнікоў уральскага рэгіёну. 19% апытаных увогуле выступаюць за спыненьне матэрыяльнай падтрымкі з боку Расеі. Да гэтай катэгорыі належаць пераважна маладыя людзі ва ўзросьце ад 25 да 34 гадоў.

На пытаньне, у якой з краін-суседак узровень жыцьця вышэйшы, 32% апытаных адказалі, што гэты ўзровень аднолькавы. 23%, пераважна жыхары Масквы і Пецярбургу, лічаць, што расейцам жывецца лепш за беларусаў. А 26%, пераважна жыхары сярэдніх гарадоў РФ, перакананыя, што ўзровень жыцьця ў Беларусі вышэйшы за расейскі. Характэрна, што ў заможных і малазаможных расейцаў гэты паказчык выглядае як адпаведна 35% і 30%.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG