Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Праваабаронцы заклікаюць улады вызваліць Дубскага


Арцём Дубскі ў залі суду

Арцём Дубскі ў залі суду


13 ліпеня сябры міжнароднай Сеткі Дамоў правоў чалавека зьвярнуліся да беларускіх уладаў з заклікам неадкладна вызваліць моладзевага актывіста Арцёма Дубскага.

У сваім лісьце праваабарончыя арганізацыі розных краін заклікалі беларускія ўлады адмовіцца ад практыкі палітычна матываванага перасьледу грамадзянаў краіны і поўнасьцю адмяніць пакараньне ў дачыненьні да ўсіх фігурантаў “працэсу 14-ці”.


Арцём Дубскі
…быў пакараны двума гадамі абмежаваньня волі у “справе 14-ці”. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта прывялі да масавых беспарадкаў падчас акцый пратэсту прадпрымальнікаў. Падчас адбыцьця пакараньня супраць хлопца распачалі яшчэ адну крымінальную справу за карыстаньне чужой сім-картай і нанясеньне ўрону кампаніі Velcom.

3 сакавіка была распачатая чарговыя крымінальная справа за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня, калі ён зьехаў без дазволу ўчастковага інспэктара ва Ўкраіну. 7 ліпеня Асіповіцкі суд пакараў хлопца годам пазбаўленьня волі за парушэньне правілаў адбыцьця пакараньня ў “справе 14-ці”.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG