Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвінаваціў беларускі бок у “плянамернай працы па зрыве дасягнутых дамоўленасьцяў” у малочным пытаньні. У Менску пакуль не камэнтуюць гэтую заяву.

У прэсавай службе “Роспотребнадзора” паправілі, што Генадзь Анішчанка не абвінавачвае, а папярэджвае беларускі бок.

Паводле дамоўленасьцяў, цягам пераходнага пэрыяду беларускі бок павінен да канца ліпеня выканаць усе патрабаваньні расейскага заканадаўства. Аднак ад моманту пагадненьня 17 чэрвеня з боку Беларусі на расейскую экспэртызу паступіла, паводле Генадзя Анішчанкі, “сьмехатворна малая колькасьць узораў — каля 30”. Гэта можа вярнуць перамоўны працэс “на пазыцыі першай дэкады чэрвеня”. Падобныя дзеяньні беларускага боку могуць прывесьці “да адмены пераходнага пэрыяду і новага прыпыненьня паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею”.

Прэсавая сакратарка “Роспотребнадзора” Любоў Варапаева параіла зьвярнуцца па камэнтары да беларускага боку, бо гэта “яго праблемы”.

На вядомым беларускім прадпрыемстве “Савушкін прадукт” паведамілі, што пастаўкі прадукцыі ў Расею адбываюцца, хоць і не ў ранейшых аб’ёмах. Дакумэнты на сэртыфікацыю каля 35 узораў прадукцыі пададзены. Намесьнік дырэктара Алена Бабкіна сказала, што з расейскага боку пакуль не паступіла ніякіх адказаў:

“Сэртыфікацыя не даецца дзень у дзень. Мы на мінулым тыдні адправілі прадукцыю на сэртыфікацыю, калі былі вызначаны лябараторыі, дзе можна праходзіць сэртыфікацыю. Для правядзеньня лябараторных дасьледаваньняў патрэбны час. Як мінімум два тыдні. Таму гэты час яшчэ не прайшоў. Мы вазілі тую прадукцыю, у тым пакунку, які адпавядаў
Міністэрства сельскай гаспадаркі не камэнтуе заяву Анішчанкі. Так і перадайце сваім радыёслухачам.
тэхрэглямэнту Расеі. На жаль, агульным чохам была забаронена ўся прадукцыя, якая прайшла сэртыфікацыю ў Бранску і Смаленску ў лябараторыях „Роспотребнадзора“. Мы гатовыя яшчэ раз прайсьці, нам ня страшна. Мы не баімся правяраць сваю прадукцыю, бо ўпэўненыя ў яе якасьці”.

Беларускія чыноўнікі пакуль не камэнтуюць заяву Генадзя Анішчанкі. Прадстаўнік Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі заявіў:

“Міністэрства сельскай гаспадаркі не камэнтуе заяву Анішчанкі. Так і перадайце сваім радыёслухачам”.

Эканаміст Леанід Злотнікаў мяркуе:

“Калі гэтых дакумэнтаў няма насамрэч і яны патрэбныя, і аб тым, каб іх падаць, дамовіліся, то гэта не вайна, а выкананьне дамоўленасьцяў. Цяжка адказаць, гэта палітычнае ці эканамічнае. Можа, там палітыкі між сабой не паладзілі. Наколькі мы ведаем, была адтэрміноўка, каб падаць дакумэнты. З тых часоў прайшло пару тыдняў. Таму цяжка сказаць, ці справа ў дакумэнтах, ці справа ў крэдытах МВФ”.
XS
SM
MD
LG