Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малочная вайна можа зноў пачацца


Генадзь Анішчанка

Генадзь Анішчанка

Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвінаваціў беларускі бок ў “плянамернай працы па зрыву дасягнутых дамоўленасьцяў” па малочным пытаньні.

Ён лічыць, што гэта можа прывесьці да адмены пераходнага пэрыяду і новаму прыпыненьню паставак беларускай малочнай прадукцыі ў Расею.

"Расейскі бок, строга выконваючы свае абавязацельствы, дапусьціў на расейскі рынак больш за 400 найменьняў па трох сьпісах з умовай выкананьня да канца ліпеня ўсіх патрабаваньняў расейскага заканадаўства. Разам з тым, ад моманту дасягненьня дамоўленасьцяў 17 чэрвеня для экспэртызы з боку Беларусі паступіла сьмехатворна малая колькасьць узораў – каля 30", - заявіў Анішчанка, перадае РИА Новости.

Такія праблемы могуць вярнуць перамоўны працэс "на пазыцыі першай дэкады чэрвеня".

Нагадаем, у чэрвені "Роспотребнадзор" ануляваў ці прыпыніў афармленьне дазволаў на 1,4 тысячы найменьняў беларускай малочнай прадукцыі.
XS
SM
MD
LG