Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі “малочнай вайны”


Новая перадача сэрыі “ЭкспэрМалочны канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй, які цягнуўся паўтара тыдні, скончыўся. Хто перамог у гэтай дзіўнай вайне? Навошта Расея яе пачынала? Ці можна чакаць новых войнаў?тыза Свабоды”, эфір 19-га траўня.

Удзельнікі: рэдактар аналітычнага бюлетэня “Беларускі тыдзень” Аляксандар Класкоўскі зь Менску і дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш з Масквы.

Аляксандар Класкоўскі
Кірыл Коктыш
Валер Карбалевіч

Хто перамог у “малочнай вайне”?


Валер Карбалевіч: “Гэта быў дзіўны канфлікт. Ён раптоўна пачаўся і гэтаксама раптоўна скончыўся. Расейскія тэлеканалы ўвесь час апавядалі, якія шкодныя для насельніцтва беларускія малочныя тавары, бо яны не адпавядаюць новым патрабаваньням стандартаў якасьці. І вось цяпер высьветлілася, што можна пастаўляць паводле старых дакумэнтаў, ніякай шкоды няма. Прычым аб’ёмы паставак беларускай малочнай прадукцыі — тыя ж, толькі памянялася яе намэнклятура. Дык хто перамог у гэтай вайне?”

Аляксандар Класкоўскі: “Перамагла Беларусь, хоць перамога няпоўная. Толькі прыкладна чвэрць відаў беларускай малочнай прадукцыі атрымала доступ на расейскі рынак. Частку гэтага рынку беларускія вытворцы страцяць, бо пустыя нішы запоўніліся. Такім чынам, страты панесьлі абодва бакі.

Але для грамадзтва сытуацыя выглядае так. Беларусь уперлася, і Расея спасавала, дала задні ход. Таму ў пляне маральным, псыхалягічным, іміджавым Расея страціла.

Адбыўся нечуваны ўсплёск антыкрамлёўскай прапаганды ў беларускіх дзяржаўных мэдыях. Яны выкарыстоўвалі рыторыку нацыяналістаў.
Масква ставіла палітычную мэту: прадэманстраваць Беларусі, што прывілеяваныя адносіны скончыліся.
Беларускаму грамадзтву зроблена масавая антыкрамлёўская прышчэпка”.

Кірыл Коктыш: “Каб вызначыць пераможцу, трэба вызначыць мэты, якія ставілі бакі. Расея не зьбіралася закрываць для Беларусі свой малочны рынак. Масква ставіла палітычную мэту: прадэманстраваць Беларусі, што прывілеяваныя адносіны скончыліся. І гэтая дэманстрацыя адбылася.

Ёсьць і практычныя вынікі. Беларусь вымушана мяняць намэнклятуру малочнай прадукцыі, якую пастаўляе ў Расею, мяняць дакумэнты. Беларуская ўлада паспрабавала кансалідаваць грамадзтва. Думаю, пераможцаў няма. Кожны бок застаўся пры сваіх”.

Навошта Расея пачынала вайну?


Карбалевіч: “Што стаіць за такімі дзеяньнямі Расеі? Навошта было спачатку абвяшчаць вайну, а потым саступаць? Ці ўдалася тая дэманстрацыя, пра якую кажа сп. Коктыш? Вонкава выглядае так, што як толькі афіцыйны Менск павысіў голас, стукнуў кулаком па стале, дык Масква адразу саступіла”.

Класкоўскі: “Думаю, Крэмль ставіў некалькі мэтаў. Найперш — імкненьне дапамагчы расейскаму малочнаму лобі прыватызаваць беларускія малочныя заводы.

Калі глядзець глыбей, то, думаю, у Маскве вырашылі, што грэх не скарыстаць цяжкую эканамічную сытуацыю ў Беларусі.
Масква імкнецца навязаць мадэль ціхай інкарпарацыі Беларусі, альбо хоць бы дамінаваць тут..
Увогуле ў саму канструкцыю беларуска-расейскай інтэграцыі была закладзена хіба. Кожны бок імкнуўся “надурыць” партнэра. Менск хацеў мяняць эканамічныя прэфэрэнцыі і нічым не ахвяраваць. А Масква імкнецца навязаць мадэль ціхай інкарпарацыі Беларусі, альбо хоць бы дамінаваць тут. І на пэўным этапе найшла каса на камень”.

Коктыш: “Я ў Маскве ня ведаю магутнага малочнага лобі, якое б праз Крэмль магло дамагацца прыватызацыі беларускіх малочных заводаў. Магчыма, сапраўды Расея патрабуе гэтага, але з расейскага боку няма пацьверджаньня.

Хачу адзначыць, што вайна ішла па некалькіх франтах. 10 чэрвеня Расея пачала будаваць нафтаправод у абход Беларусі. І праз два гады Беларусь можа страціць статус транзытнай дзяржавы, а значыць — пазбавіцца прывілеяў, якія дае гэты статус. Наступствы сур’ёзныя”.

Чаму маўчаў Лукашэнка?


Карбалевіч: “Яшчэ адзін дзіўны момант. Чаму ўвесь гэты час, пакуль ішла „малочная вайна“, Лукашэнка, які любіць надзвычайныя сытуацыі, часам сам іх стварае, — маўчаў?”

Класкоўскі: “Думаю, ён перад гэтым зашмат сказаў. Ён фармальна парушыў дыпляматычны этыкет, вынес на публіку нюансы закулісных перамоваў. Ён расказаў пра тое, як Масква яму выкручвала рукі, патрабуючы прадаць малочныя заводы, прызнаць Паўднёвую Асэтыю і Абхазію. Але такім чынам Лукашэнка абяззброіў мацнейшага суперніка. Відаць, ціск дасягнуў крытычнай мяжы.

Падчас “малочнай вайны” Лукашэнка нічога не казаў, але дзейнічаў рашуча. Ён даў загад усталяваць элемэнты памежнага і мытнага кантролю на ўсходняй мяжы. Гэта той выпадак, калі пагроза мацнейшая за выкананьне.

Гэтыя падзеі, магчыма, падштурхнуць пошук Беларусьсю альтэрнатыўных шляхоў пастаўкі энэргарэсурсаў, кантактаў з Захадам. І ў гэтым сэнсе Масква дасягнула процілеглага выніку”.

Коктыш: “Гэта ня першы выпадак, калі Лукашэнка апынаецца ў цені і пазьбягае публічнасьці, асабліва пасьля яркага папярэдняга выступу. Думаю, і будаўніцтва абходнага нафтаправоду, і “малочная вайна” — гэта наступствы ўключэньня Беларусі ў праграму “Ўсходняе партнэрства”.

Беларусь на 75% залежыць ад экспарту. Асноўная яго доля фармуецца альбо за кошт продажу сваёй прадукцыі на расейскім рынку, альбо за кошт продажу нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай нафты. То бок Беларусь вельмі моцна залежыць ад Расеі”.

Ці будзе “газавая вайна”?


Карбалевіч: “Некаторыя экспэрты кажуць, што толькі скончылася „малочная вайна“, пачынаецца вайна „газавая“. „Газпром“ патрабуе выплаціць доўг у памеры каля 230 млн. даляраў. Гэты доўг зьявіўся таму, што бакі так і не дамовіліся, колькі ж каштуе газ у першым квартале: ці 150, ці 210 даляраў за 1 тыс. м3. Дык ці можна чакаць новых войнаў?”

Класкоўскі: “Цяпер Расеі нявыгадна распачынаць „газавую вайну“. Зрабілася відавочна, што кіраўнікі Расеі не трымаюць слова.
Зрабілася відавочна, што кіраўнікі Расеі не трымаюць слова.
Было паабяцана, што Беларусі дазволяць плаціць за газ паводле сярэднегадавога тарыфу 150 даляраў за 1 тыс. м3. А цяпер кажуць: плаціце па 210 даляраў. Акрамя таго, ваяваць з транзытнай краінай — сабе даражэй. Калі „газавая вайна“ здарыцца, то Эўропа будзе на баку Беларусі”.

Коктыш: “Думаю, можна чакаць новых войнаў. Масква будзе пазбаўляць Беларусь прывілеяваных адносін. Калі Беларусь пазбавіцца транзытнага статусу, то зацікаўленасьць у Беларусі будзе зьмяншацца і з боку Расеі, і з боку Захаду.

Расея зацікаўлена ў атрыманьні Беларусьсю крэдыту ад МВФ. Бо ён будзе выдаткоўвацца на выплату расейскага крэдыту. Што тычыцца новага патрабаваньня “Газпрому”, то Расея дэманструе новы падыход. Маўляў, мы больш не прымаем пад увагу вусныя дамоўленасьці і будзем выконваць толькі пісьмовыя”.

  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG