Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Блізкія ваўкавыскіх арыштаваных сам-насам з сваім горам


Сям'я Ўладзімера Асіпенкі. Дачка Людміла і жонка Зоя Асіпенка.

Сям'я Ўладзімера Асіпенкі. Дачка Людміла і жонка Зоя Асіпенка.

Ад&nbsp;8&nbsp;лютага за&nbsp;кратамі менскай турмы знаходзяцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і&nbsp;Ўладзімер Асіпенка. Як&nbsp;перажываюць зьняволеньне іх&nbsp;родныя?<

Мікалай Аўтуховіч трымае галадоўку пратэсту за кратамі ад 16 красавіка. Ягоная жонка Алена зьехала з Ваўкавыску і ўжо некалькі тыдняў не здымае слухаўкі.

Яшчэ перад ад’ездам яна неаднойчы казала, што ня можа болей цярпець зьдзеку зь яе мужа. Ёй было крыўдна, што людзі, пабачыўшы яе на вуліцы ці ў краме, пачынаюць перашэптвацца і баяцца ўголас называць яе прозьвішча.

Нават на працу яна ўжо не магла прыходзіць, бо фірма таксі, якую яны стваралі доўгія гады, Аўтуховічам болей не надежыць.

Адзіная дачка Мікалая Аўтуховіча, Каця, вучыцца ў Польшчы. Бацька Мікалая памёр увосень. У хаце засталася старэнькая маці, якая вельмі перажывае за лёс сына.

Юры Лявонаў і Мікалай Аўтуховіч
Сам Мікалай Аўтуховіч быў заўсёды супраць, каб журналісты турбавалі ягоную маці.

Дачка Юр’я Лявонава зьехала ў Маскву здаваць сэсію. Дачка Уладзімера Асіпенкі Людміла жыве і працуе ў Менску. У 50-тысячным Ваўкавыску засталася адна яе маці, якая яшчэ ходзіць на працу і чакае свайго мужа. Сястра Люды жыве за мяжой, і таму маці адной вельмі цяжка ў маленькім гарадку.

Я запытаўся Людмілу — ці дапамагаюць ёй сяброўкі альбо татавы прыяцелі перажыць гэтае гора?

Асіпенка: “Ніхто, ніхто абсалютна не дапамагае маме…”

Карэспандэнт: “Люда, а як вы думаеце — чаму ніхто не дапамагае?”

Асіпенка: “Што тычыцца нашага гораду, то людзі проста баяцца. Хутчэй за ўсё, кола знаёмых прадпрымальнікаў, якія ведалі тату, папросту запалохалі”.

Людміла Асіпенка распавядае, што ўсе турботы ляглі на яе плечы: яна рыхтуе і носіць тату перадачы, кантактуе з адвакатамі, тэлефануе да сьледчага, а потым да маці, каб неяк яе суцешыць.

Са слоў Людмілы, ёй шмат у чым дапамагае праваабарончая арганізацыя “Вясна”.

Маладая дзяўчына кажа, што ўжо звыклася не зважаць на цяжкасьці, хаця псыхалягічна сытуацыя перажываецца вельмі складана. Тата заўсёды браў на сябе ўсе цяжкасьці ў сям’і, а цяпер гэта на яе плячах.

Асіпенка: “Спрабуем неяк адаптавацца да сытуацыі, бо іншага выйсьця няма, інакш можна страціць розум…
XS
SM
MD
LG