Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад акцыяй салідарнасьці адбыліся затрыманьні


На Кастрычніцкай плошчы Менску адбылася акцыя салідранасьці зь Мікалаем Аўтуховічам. /img/icon-photogallary.gif /img/icon-video.gif

Перад яе пачаткам супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага раёну затрымалі лідэра руху Маладая Беларусь Артура Фінькевіча. Яго спынілі за 10 хвілін да акцыі й паведамілі, што даставяць у пастарунак для праверкі пашпартных зьвестак.

Таксама з той самай фармулёўкай былі затрыманыя Антон Койпіш, Мікола Дземідзенка й яшчэ пяць актывістаў.

Затрымліваюць Міколу Дземідзенку
Затрымліваюць Антона Койпіша
Міколу Дземідзенку й Антона Койпіша вядуць у спэцмашыну.

Прыкладна тры дзясяткі ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці, трымаючы партрэты Мікалая Аўтуховіча, падышлі пад урадавую трыбуну на Кастрычніцкай плошчы. Калі да іх падышлі байцы спэцназу, яны селі на асфальт. Яны скандавалі: "Свабоду палітвязьням!"


А 18:25 яны актывісты разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.






А палове на сёмую акцыя скончылася. Выступіў Яўген Афнагель і сказаў, што актывісты будуць зьбірацца на Кастрычніцкай плошчы штодня, пакуль галадае Мікалай Аўтуховіч. Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі разышліся.


Выступае Яўген Афнагель
XS
SM
MD
LG