Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Барыс Хамайда пісаў дыктоўку каля “Сіняга дому” <img src="/img/icon-photogallary.gif" border=0 />


Найстарэйшы віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда пісаў агульнанацыянальную дыктоўку пад адкрытым небам на вачах у гараджан.


Усталяваўшыся на пераносным століку, пад дыктафонны запіс спадар Хамайда зладзіў сваю аднаасобную акцыю, якая прыцягнула ўвагу ня толькі мінакоў, але й супрацоўнікаў міліцыі.

Міліцыянты з Чыгуначнага РАУСу пацікавіліся, што адбываецца каля “сіняга дому” – дому №28 па вуліцы Леніна. Барыс Хамайда патлумачыў, што кіраўніцтва абласной бібліятэкі імя Леніна не дазволіла гараджанам скарыстацца якім-небудзь памяшканьнем дзеля напісаньня агульнанацыянальнай дыктоўкі, і таму ён вымушаны рабіць гэта на вуліцы. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што ня маюць прэтэнзіяў да апазыцыянэра.

Сёньня віцебскія сябры Таварыства беларускай мовы таксама арганізуюць напісаньне агульнанацыянальнай дыктоўкі. Гэта будзе адбывацца на прыватнай кватэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG