Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскай бібліятэцы не далі памяшканьня для дыктоўкі


З заявай да дырэктара абласной бібліятэкі Аляксандра Сёмкіна зьвярнуўся старшыня абласной рады партыі БНФ Кастусь Смолікаў.

Сёньня падчас тэлефоннай размовы ён даведаўся, што кіраўнік бібліятэкі адмовіўся прадаставіць памяшканьне для ахвотных напісаць агульнанацыянальную дыктоўку.

Паводле Кастуся Смолікава, падставай для адмовы стала меркаваньне дырэктара пра тое, што напісаньне дыктоўкі – гэта нямэтавае выкарыстаньне бібліятэчных памяшканьняў.

Пакуль што напісаць пад дыктоўку прадмову да зборніка Францішка Багушэвіча “Дудка беларуская” мелі магчымасьць толькі некалькі дзесяткаў чалавек: на гэтым тыдні двойчы дыктоўка праходзіла ў невялічкім офісе абласной арганізацыі Партыі БНФ. Сябры Таварыства Беларускай Мовы прапанавалі зьбірацца з гэтай мэтай на прыватных кватэрах, а віцебскія апазыцыянэры Барыс Хамайда і Алена Залеская заявілі, што гатовыя пісаць дыктоўку нават пад адкрытым небам – каля так званага "Сіняга дому" ў цэнтры горада.

XS
SM
MD
LG