10 пытаньняў пра падзеі тыдня. ТЭСТ
arrow_upward
format_size
remove
add
undo
arrow_downward

У вас састарэлая вэрсія браўзэра. Для больш камфортнага і карэктнага прагляду абнавіце свой браўзэр са спасылкі.

10 пытаньняў пра падзеі тыдня. ТЭСТ
share
спэцпраекты мультымэдыя навіны падкасты пра нас кантакты

далучайцеся:

Тэст
10 пытаньняў пра падзеі тыдня
Пачаць тэст

Праверце, наколькі ўважліва вы сачылі за публікацыямі Радыё Свабода

Пытаньне 1: Як Аляксандар Лукашэнка назваў Магілёў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным?
«Шматок славянскай зямлі»
«Шматок расейскай зямлі»
«Шматок усходнеэўрапейскай зямлі»
«Славянская сталіца»

«Шматок расейскай зямлі»

Лукашэнка сказаў Пуціну, што бачыць, як той у Магілёве пачуваецца як дома, «на гэтым шматку, можна сказаць, расейскай зямлі... гэта такі горад, я б нават сказаў, больш расейскі, чым беларускі, гэта ўсход Беларусі», — чуваць на відэа тэлеканалу «Беларусь 1».

ФАКТОГРАФ. Ці праўда, што Магілёў больш расейскі горад, чым беларускі?

Пытаньне 2: Зь якім спартоўцам адбыўся канфлікт пікетоўцаў супраць рэстарану «Поедем поедим»?
Хакеіст Дзьмітры Мільчакоў
Футбаліст Аляксандар Глеб
Футбаліст Вячаслаў Глеб
Хакеіст Міхаіл Грабоўскі

Каля брамы рэстарану «Поедем поедим» каля Курапатаў увечары 13 кастрычніка ўзьнік канфлікт паміж футбалістам Вячаславам Глебам і абаронцамі ўрочышча.

Жонка футбаліста выкінула з акна машыны бутэльку і паказала сярэдні палец.

Пытаньне 3: На гэтым тыдні Радыё Свабода выпусьціла свой першы дакумэнтальны фільм. Пра што ён?
Пра сьмерць салдата Аляксандра Коржыча
Пра сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
Пра гісторыю БНР
Пра галадоўку «Маці 328»

Фільм «Шараговае самагубства» апавядае пра гібель салдата Аляксандра Коржыча ў барысаўскіх Печах.

ГЛЯДЗЕЦЬ ФІЛЬМ

Пытаньне 4: На вежу якога хрысьціянскага будынку ўзьнялі званы праз 95 гадоў пасьля бальшавіцкай канфіскацыі?
Фарны касьцёл у Горадні
Касьцёл Сьвятога Роха ў Менску
Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены ў Менску
Сафійскі сабор у Полацку

У менскім касьцёле Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) на гэтым тыдні ўзьнялі на вежу тры вялізныя званы.

Пытаньне 5: На якім аўтамабілі прыехаў на багаслужбу патрыярх Кірыл падчас свайго візыту ў Менск?
BMW з нумарам 7777 КІ
Mercedes з нумарам 0002 МІ
Bentley з нумарам 0001 MM
Mercedes з нумарам 8745 ВК

Mersedes з нумарам 0002 МІ.

Падчас службы ў саборы яго ахоўвалі сьвятары з навушнікамі а-ля «агент Сьміт».

Маскоўскі патрыярх назваў Беларусь «нашай зямлёй» і казаў пра «брамы пекла», узгадваючы Ўкраіну

Пытаньне 6: Па аўтограф якога літаратара менчукі стаялі ў чарзе амаль 1,5 гадзіны?
Віктар Марціновіч
Сьвятлана Алексіевіч
Уладзімер Арлоў
Альгерд Бахарэвіч

Амаль сотня чалавек утварыла чаргу ля менскай «Акадэмкнігі», дзе адбывалася аўтограф-сэсія Віктара Марціновіча з нагоды выхаду раману «Ноч».

«Гэта чарга па новы IPhone?» Чаму па аўтограф Віктара Марціновіча менчукі стаялі 1,5 гадзіны

Пытаньне 7: Хто сёлета атрымаў прэмію Гедройця?
Альгерд Бахарэвіч
Уладзімер Арлоў
Віктар Марціновіч
Вінцэсь Мудроў

Найлепшай кнігай 2017 году назвалі аповесьць «Танцы над горадам» Уладзімера Арлова.

Уладзімер Арлоў: Маё нараджэньне ў Полацку насупраць Сафійскага сабору запраграмавала мой лёс

Пытаньне 8: Нашчадкі якога беларускага навукоўца ХІХ стагодзьдзя ўжо чацьвёрты раз наведалі Беларусь?
Ігната Дамейкі
Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага
Братоў Канстантына і Яўстафія Тышкевічаў
Тамаша Зана

У кастрычніку прапраўнучка Ігната Дамейкі спадарыня Пас Дамейка чацьвёрты раз прыехала ў Беларусь. Сёлета разам зь ёю прыехалі чацьвёра нашчадкаў нацыянальнага героя Чылі.

«Гэта той тып гораду, у якім я б жыла». Нашчадкі Дамейкі прыехалі ў Горадню.

Пытаньне 9: Чаму жыхары вёскі Валосавічы на Гомельшчыне зладзілі страйк?
Бо ім чатыры месяцы не плацілі заробак
Бо ім пагражала скарачэньне
Бо былі супраць звальненьня кіраўніка гаспадаркі
Бо кіраўнік гаспадаркі ўдвая зьменшыў ім заробак

Жыхары Валосавічаў 9 кастрычніка ня выйшлі на працу ў абарону кіраўніка сельскай гаспадаркі Васіля Лаханскага, якога ўлады хацелі звольніць. Страйк скончыўся ўвечары таго ж дня, бо ўлады паабяцалі, што Лаханскі застанецца на пасадзе. Лаханскі ўзначальвае гаспадарку ўжо 19 гадоў.

Пытаньне 10: У якім беларускім горадзе да прыезду Лукашэнкі пафарбавалі дамы, якія знаходзяцца пад пагрозай зруйнаваньня?
Ворша
Горадня
Магілёў
Шклоў

Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Горадні 19 кастрычніка. Чакаецца, што прэзыдэнцкі гелікоптэр прызямліцца ў лесапарку Пышках на ўскрайку гораду. Найбольш актыўныя падрыхтоўчыя працы ідуць на вуліцы Горкага, што злучае Пышкі з цэнтрам гораду.

мой вынік

прайсьці тэст яшчэ раз

close

мой вынік: /

прайсьці тэст яшчэ раз