To get best possible experiance using our website we recommend that you upgrade to a newer version or other web browser. A list of the most popular web browsers can be found below.
Just click on the icons to get to the download page
Радыё Свабода – прыватная некамэрцыйная інфармацыйная служба, фінансаваная Кангрэсам ЗША, якая вядзе вяшчаньне на краіны Эўропы, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу.
Намесьнік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка ў выніку пагаршэньня стану здароўя з ізалятара на Акрэсьціна пераведзены ў 9-ы менскі шпіталь. Маладафронтаўцы апошнім часам масава церпяць ад перасьледу ўлады.
Ці можа гэта ідэя аб'яднаць апазыцыю ці яна хутчэй працуе на яе разьяднаньне? Якія могуць быць наступствы ў для беларускай палітычнай сытуацыі ў выніку стварэньня «ўраду у выгнаньні»? Глядзіце фрагмэнт перадачы «Экспэртыза Свабоды».
Суд Савецкага раёну Менску абавязаў Віктара Івашкевіча выплаціць 500 тысяч рублёў работніцы Мазырскага НПЗ Марыне Цыбліенцы. Палітыка таксама абавязалі абвергнуць на сайце Хартыі'97 заклікі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.
22 траўня ў судзе Савецкага раёну Менску разглядаецца справа «Марына Цыбліенка супраць Віктара Івашкевіча». Работніца Мазырскага НПЗ падала ў суд на палітыка, падставай для пазову стала тое, што Івашкевіч заклікаў эўрапейскія кампаніі байкатаваць беларускія нафтапрадукты.
Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан 19 траўня разгарнуў бел-чырвона-белы сьцяг каля ўнівэрсаму «Першамайскі» ў менскім мікрараёне Ўручча на знак салідарнасьці з Сяргеем Каваленкам і пачаў рухацца па вуліцы. Неўзабаве з'явілася машына зь міліцыянтамі, Моўчана пачалі зьбіваць.
У «Ноч музэяў» менскія музэі наведалі тысячы менчукоў і замежных турыстаў. У Нацыянальным мастацкім музэі пэрформэры зладзілі праграму «Апакаліпсіс адмяняецца». А ў Музэі сучаснага мастацтва можна было паўдзельнічаць у чайных цырымоніях.
Пажар у мястэчку Жэмыслаўе здолелі патушыць толькі пад 19-ю гадзіну 18 траўня. Палац Умястоўскіх быў пабудаваны на самым пачатку XIX ст. як зьменшаная копія Лазенкаўскага палацу ў Варшаве. Закінуты цяпер палац дагэтуль значыцца на балянсе мясцовага сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву.
Шэф-рэдактар незалежнай газэты «Новы час» Аляксей Кароль – удзельнік праграмы «Ў што я веру – 2012».
Музыка Юры Несьцярэнка – ў «Бардах Свабоды – 2012».
Фатограф і мастак Ігар Корзун – госьць на «Свабодзе».
Міжнародны валютны фонд падрыхтаваў справаздачу пра сытуацыю ў эканоміцы Беларусі. Што выклікае засьцярогі ў экспэртаў фонду? У перадачы «Экспэртыза Свабоды» ўдзельнічаюць дырэктар Дасьледчага цэнтру Інстытуту прыватызацыі і мэнэджмэнту Аляксандар Чубрык і эканамічны аналітык Сяргей Чалы.
Чытач нашага сайту Пятро Б. даслаў відэа, запісанае ў першай дэкадзе траўня на гарадзкім сьметніку ў Крупках (Менская вобласьць). На здымках — горы леташняй папсаванай бульбы, якая не перажыла зіму. Дасылайце вашыя відэа ў рубрыку «Такое жыцьцё» праз пошту rferl.minsk@gmail.com!
У Калінкавічах супрацоўнікі пракуратуры й міліцыі палохаюць мясцовую моладзь адказнасьцю за распаўсюд у інтэрнэце відэа пра зьбіцьцё міліцыянтамі 1 траўня аднаго з удзельнікаў моладзевай бойкі ў парку культуры й адпачынку.
Увечары 17 траўня некалькі актывістаў праваабарончага праекту «Гей Беларусь» раздавалі на вуліцах Менску інфармацыйныя ўлёткі. У гэты дзень у 1990 годзе Сусьветная арганізацыя аховы здароўя выкрэсьліла гомасэксуалізм зь Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла новая кніга Ўладзімера Арлова «Пакуль ляціць страла». «Пакуль ляціць страла» — гэта сто адказаў пісьменьніка на пытаньні чытачоў падчас сустрэчаў у бібліятэках і каля вогнішчаў, выступаў на кватэрах і ва ўнівэрсытэтах. 17 траўня Ўладзімер Арлоў адказаў на пытаньні чытачоў нашага сайту.
У каталіцкай парафіі Маці Божай Ружанцовай у менскім мікрараёне Лошыца ў выходныя адбылося сьвята Першай Камуніі. З рук настаяцеля Генадзя Кухарэвіча Цела Хрыстова ў выглядзе аплатак — кавалачкаў белага хлеба — упершыню ў жыцьці прынялі 12 дзяцей.
15 траўня цэлы дзень у менскім парку бегалі два лосі — відавочна, ласіха з ласянём. Позна ўвечары ласям здолелі укалоць снатворны прэпарат. Прэсавы сакратар МНС Віталь Навіцкі паведаміў «Свабодзе», што жывёлаў вывезьлі за кальцавую, аднак пазьней высьветлілася, што ласі знаходзяцца ў менскім заапарку.
Адзін зь лідэраў расейскай апазыцыі, а ў мінулым шахматыст Гары Каспараў узяў удзел у Форуме Свабоды, дзе ўручыў ганаровую прэмію Вацлава Гаўла дысыдэнтам з Кітаю, Бірмы і Саудаўскай Арабіі. У эксклюзыўным інтэрвію Радыё Свабода Каспараў падзяліўся бачаньнем расейска-беларускіх адносінаў.
Саміту АДКБ у Маскве папярэднічаў візыт прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева ў Менск. Якія вынікі гэтага візыту? Ці сапраўды Уладзімер Пуцін найперш у новым статусе наведае Беларусь? Фрагмэнт новага выпуску перадачы «Экспэртыза Свабоды».
12 траўня споўнілася 200 гадоў з дня нараджэньня Эдварда Ліра — ангельскага паэта, якога можна назваць клясыкам паэзіі нонсэнсу і чалавекам, які перанёс з фальклёру ў літаратуру жанр лімэрыка. Пра Ліра, пераклады ягоных вершаў на беларускую мову і пра нашыя лімэрыкі расказвае Андрэй Хадановіч.
Інтэрвію расейскай службе "Голасу Амэрыкі".