Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Dissident.by: Палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк можа выйсьці на волю 21 траўня


Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота
Паліна Шарэнда-Панасюк. Архіўнае фота

Cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для Паліны Шарэнда-Панасюк прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.

Плянаваны тэрмін выхаду з калёніі Паліны Шарэнда-Панасюк — 21 траўня.

Сёньня, 2 траўня, cуд Рэчыцкага раёну ўстанавіў для палітзьняволенай прэвэнтыўны нагляд, піша ініцыятыва дапамогі палівязьняў Dissident.by.

  • Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка і маці дваіх дзяцей. Яе асудзілі на 2 гады зьняволеньня. Потым яе яшчэ двойчы пакаралі па артыкулу 411 КК РБ за «непадпарадкаваньне адміністрацыі».
  • Агульны тэрмін склаў 4 гады пазбаўленьня волі.
  • Нядаўна праўладныя каналы апублікавалі з Палінай інтэрвію. Увесь гэты час жанчына падвяргалася псыхалягічнаму ціску і спагнаньням у калёніях ПК-4 і ПК-24. Таксама зьяўляліся паведамленьні, што яе зьбівалі ў калёніі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG