Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-расейскі двубой: ад Шарамэта да Вэнэсуэлы


Чаму Аляксандар Лукашэнка ізноў абрынуўся з крытыкай на расейскага прэм’ера Ўладзімера Пуціна? У чым палягае палітычная подбіўка пазбаўленьня Паўла Шарамета беларускага грамадзянства? Над гэтымі тэмамі ў “Праскім акцэнце” разважаюць палітолягі Андрэй Ляховіч і Віктар Марціновіч і аглядальнік расейскай службы Радыё Свабода Вадзім Дубноў.




СЛУХАЦЬ:


Дракахруст:

На гэтым тыдні Аляксандар Лукашэнка, прымаючы старшыню АБСЭ, міністра замежных справаў Казахстану, абрынуўся з рэзкай крытыкай на расейскі ўрад і яго кіраўніка.

Лукашэнка: Парадаксальная сытуацыя складаецца ў адносінах з урадам Расеі. Рэч ня ў тым, каб чарговым разам укалоць Расейскі ўрад ці Пуціна. Маўляў, Лукашэнка накаціў на Пуціна.

Пры чым тут накаціў на Пуціна? Мы бачым, колькі праблем сёньня не вырашаецца або вырашаецца з пазыцыі суб’ектыўнага характару з боку ўраду Расеі

Менавіта таму сёньня, як ніколі, мы вымушаныя актыўна працаваць у любым, нават самым аддаленым кутку сьвету, дзе мы можам разьлічваць на прадказальныя і сумленныя ўмовы ўзаемавыгадных гандлёва‑эканамічных сувязяў. На Расеі і Эўропе сьвет клінам не сышоўся, трэба выходзіць у іншыя рэгіёны са сваёй прадукцыяй і праектамі.

Варта нагадаць, што летась беларускі прэзыдэнт ужо абрынаў падобны паток абвінавачваньняў на расейскага прэм’ера. І вось новы раўнд. Да гэтых абвінавачваньняў варта дадаць яшчэ шэраг падзеяў такога ж кшталту: ад’езд Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу, калі ў Беларусі быў зь візытам Пуцін, зыск, пададзены Беларусьсю ў Эканамічны суд СНД наконт законнасьці мыта, якое Расея спаганяе з паставак у Беларусь нафты.

З іншага боку, паведамляецца, што Лукашэнка пасьля тэракту ў Маскве пазваніў прэзыдэнту Мядзьведзеву са словамі спачуваньня і дамовіўся наконт тэрміновай сустрэчы.

Што адзначае, чым выкліканая гэтая крытыка Пуціна ў спалучэньні са спробамі наладзіць кантакт з Мядзьведзевым? Андрэй, як вы мяркуеце?

Ляховіч:

Я думаю. што Лукашэнка ня мае ілюзіяў, што Пуцін і Мядзьведзеў – гэта адна каманда. З другога боку, абсалютна няма інтрыгі, хто будзе расейскім прэзыдэнтам у 2012 годзе. І зараз, і пазьней першай пэрсонай расейскай палітыкі будзе Пуцін. І ў тым, што Расея выстаўляе больш жорсткія ўмовы паставак нафты, што праводзіць больш жорсткую палітыку адносна Беларусі, Лукашэнка абвінавачвае расейскія ўлады агулам, і Крэмль у тым ліку. Я ня думаю, што на наступную сустрэчу зь Мядзьведзевым Лукашэнка ўскладае вялікія надзеі. Лукашэнка спрабуе нагадаць Расеі пра важнасьць падтрымкі беларускага стратэгічнага саюзьніка. Сапраўды, прэтэнзіяў да Пуціна і да Расеі зараз вельмі шмат. Гэта па-першае будаўніцтва абыходных нафта- і газаправодаў. Калі яны пачнуць працаваць, Расея атрымае такія вагары ціску на Лукашэнку, якіх доўгі час ня мела. І гэта вельмі турбуе Лукашэнку. Ён зараз хоча атрымаць ад Расеі нейкія гарантыі, што і пасьля завяршэньня будаўніцтва БТС-2 і Nord Stream
Лукашэнка ня мае ілюзіяў, што Пуцін і Мядзьведзеў – гэта адна каманда.
Лукашэнка ня мае ілюзіяў, што Пуцін і Мядзьведзеў – гэта адна камандаРасея будзе працягваць падтрымліваць беларускага саюзьніка. Калі ён пераканаецца, што гэтая расейская лінія ціску на Беларусь непахісная, гэтыя перамовы з расейскімі кіраўнікамі могуць пераканаць Лукашэнку, што трэба рабіць больш рашучыя спробы дывэрсыфікаваць гандаль і пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Захадам.

Дракахруст: Вадзім, ці згодны вы з трактоўкай Андрэя? Здавалася б, калі ёсьць праблемы, то навошта яшчэ больш псаваць асабістыя і палітычныя адносіны? Усё ж не часы Ельцына, калі такога кшталту абвінавачваньнямі можна было апэляваць да расейскай грамадзкай думкі .

Дубноў: Я ня думаю, што ў Лукашэнкі ёсьць падставы спадзявацца, што ён здолее згуляць на супярэчнасьцях паміж Пуціным і Мядзьведзевым. Ён разумее, што зараз гэта адна каманда і нават тыя супярэчнасьці, якія будуць праяўляцца на працягу апошніх двух гадоў, наўрад ці дадуць яму шанец. Пакуль гульня ідзе ў адну браму, перавага пакуль у Пуціна і агульная стратэгія павінна зыходзіць з таго, што праз 2 гады справу давядзецца мець менавіта зь цяперашнім прэм'ерам і тады ўжо нельга будзе проста так зьехаць у Вэнэсуэлу. Мне здаецца, што зараз мы назіраем інэрцыю палітыкі дыстанцыянаваньня, курс на якое Лукашэнка ўзяў ужо даволі даўно.

Дракахруст: Віктар, а які ваш погляд? Дыстанцыянаваньне дыстанцыянаваньнем, але ўсё ж навошта пачынаць такі скандал? Каб што? Каб яшчэ больш ўмацоўваць злапамяцтва Пуціна? Дык ён і бяз гэтага злапамятны.

Марціновіч:

Мне здаецца, што адбываецца другая частка візыту А. Лукашэнкі ў Вэнэсуэлу. Гэта другая, тэлевізійная частка гэтага візыту. Трэба разумець, што Аляксандар Лукашэнка езьдзіў у Вэнэсуэлу не за нафтай. На мой погляд, ён езьдзіў туды за таварам, які трэба называць "мэдыйнай нафтай". Яна можа канвэртавацца ў рэальную нафту, ў расейскую нафту, калі пры дапамозе рыторыкі атрымаецца сфармаваць у Расеі ўражаньне, што "мэдыйная нафта" з Вэнэсуэлы калісьці ў Беларусі зьявіцца.

Спачатку ён едзе туды, пра нешта дамаўляецца, а потым пра іх трэба максымальна шырока распавесьці, трэба зрабіць скандал. Патлумачыць, што мы цягнем гэтую нафту з Вэнэсуэлы не таму, што мы хочам, а таму, што Расея нас вымусіла.

Гэта камунікатыўная сытуацыя, ў якой ўсе вымушаныя ставіцца да гэтых дамоўленасьцяў, як да чагосьці сур’ёзнага. І Расея ў

Лукашэнка езьдзіў у Вэнэсуэлу не за нафтай. На мой погляд, ён езьдзіў туды за таварам, які трэба называць "мэдыйнай нафтай".
якасьці крокаў у адказ павінная рабіць адпаведныя захады. І такім чынам адбываецца канвэртацыя "мэдыйнай нафты", якая існуе на ўзроўні сюжэтаў БТ і ОНТ, у рэальную расейскую нафты.

Але мне здаецца, што ён не спрацуе. Расейскі журналіст Сяргей Мастаўшчыкоў некалькі месяцаў таму заўважыў, што Пуцін перастаў "весьціся". Раней яго вельмі проста было "разьвесьці", дастаткова яго было штурхнуць у бок, ён пачынаў лаяць, як той сабака.Зараз ён так сабе не паводзіць. Ну зьехаў Лукашэнка ў Вэнэсуэлу, калі ён быў у Берасьці, ну прагучаў жарт наконт Кісы Вараб'янінава, але працягу ня будзе. У Пуціна ўжо іншае самаадчуваньне. І таму эфэктыўна маніпуляваць ім ужо будзе немагчыма.

Дракахруст: На гэтым тыдні быў пазбаўлены беларускага грамадзянства расейскі і беларускі журналіст, рэдактар сайту “Беларускі партызан” Павал Шарамет. Акт беспрэцэдэнтны ў найноўшай гісторыі Беларусі. Ня будзем уплішчвацца ў юрыдычныя спрэчкі наконт адпаведнасьці такога рашэньня закону, але варта прыгадаць, што мноства беларусаў жыве ў Расеі на такіх жа ўмовах, як Шарамет, але грамадзянства нікога не пазбаўляюць. Гэта як у 1997 годзе – праз беларускага-літоўскую мяжу гойсае палова Гарадзенскай вобласьці, а пасадзілі аднаго Шарамета. Справа відавочна палітычная. А вось у чым палягае яе палітычная подбіўка? Беларусь і Расея маюць шмат пагадненьняў у межах саюзнай дзяржавы, якімі прыраўноўваюцца правы грамадзянаў абедзьвюх краін. Дык чаму грамадзяніна абедзьвюх краін пазбаўляюць аднаго з гэтых правоў?

Вадзім, як вы думаеце?

Дубноў:

Палітычны момант гэтай падзеі перабольшваць ня варта. Шарамет заўсёды быў асабістай праблемай Лукашэнкі. Ну зараз зьявілася магчымасьць рэалізаваць старое жаданьне – ўкалоць Шарамета, зрабіць яму нейкую гадасьць. Але зь іншага боку, чым выдатны Аляксандар Рыгоравіч, дык гэта тым, што ўсе ягоныя асабістыя парывы ўрэшце ўкладаюцца ў нейкую палітычную лінію. У дадзеным выпадку Лукашэнка ня мог ня думаць пра тое, калі – напярэдадні 2 красавіка – і ў якіх варунках ён робіць гэты акт маленькай асабістай помсты. Тут можна знайсьці масу сымбаляў. Гэта і запозьнены адказ Ельцыну, які сказаў : "Хай ён спачатку
Зараз нічога ня вінны Лукашэнка Расеі.
Шарамета адпусьціць", і давялося яго выпускаць. А вось зараз нічога ня вінны Лукашэнка Расеі. Гэтыя сымбалі сапраўды тут прысутнічалі, але яны другасныя. Першаснае – псыхалягічнае стаўленьне прэзыдэнта да Паўла Шарамета.

Дракахруст: Віктар, а вы згодны з меркаваньнем, што гэта – асабістая помста Паўлу Шарамету і сайту "Беларускі партызан"? Мы ведаем, што зараз пачалася сыстэмная праца з гэтым і іншымі сайтамі, я маю на ўвазе, у прыватнасьці, ліст абураных вэтэранаў супраць назвы сайту, які рэдагуе Шарамет?

Марціновіч: Мне здаецца, што беларуска-расейскіх стасункаў у гэтай справе няма, таму што гэта сапраўды вельмі асабістая справа. Беларусь зь вялікім задавальненьнем надае і захоўвае грамадзянства ўсім жадаючым. Таму гэта не азначае, што зараз пачнецца кампанія па пазбаўленьні грамадзянства тых, што мае беларускае і расейскае грамадзянства, як можна было б меркаваць. Гэта сапраўды асабістая вайна супраць Шарамета.

Гэта можа быць абумоўлена двума чыньнікамі. Першы – тое, што вы, Юры, ўзгадалі, што ідзе сыстэмная праца з "Беларускім

Гэта перасьцярога беларускага рэжыму, што Павал Шарамет будзе высунуты нейкімі сіламі на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году.
партызанам". Але ёсьць і іншая вэрсія, якая зьвязвае ўсе кампанэнты інфармацыйнага ляндшафту: і пагаршэньне беларуска-расейскіх адносінаў, а жаданьне Расеі падтрымліваць некага, хто будзе супернічаць з Лукашэнкам, і актывізацыя "Беларускага партызану", і спробу яго дэактывізаваць. Гэта перасьцярога беларускага рэжыму, што Павал Шарамет будзе высунуты нейкімі сіламі на прэзыдэнцкіх выбарах 2011 году. З рацыянальнага пункту гледжаньня пазбаўленьне грамадзянства было б апраўдана толькі ў гэтым выпадку – калі б у беларускіх уладаў была інфармацыя пра гэты сцэнар і яны імкнуліся прадухіліць яго. Гэта магла быць нават не інфармацыя, а жывёльнае адчуваньне таго, што з боку Шарамета зыходзяць нейкія праблемы такога кшталту. Зараз палітычнае поле хаатычным шляхам перафарматоўваецца. Зараз незразумела, з кім Міхалевіч, што такое Някляеў, хто за ім стаіць і будзе стаяць, і што такое Саньнікаў? У мяне ўражаньне, што агентурныя сеткі спынілі эфэктыўную працу. У гэтых умовах вакуму аб'ектыўнай інфармацыі і агентурнай інфармацыі маглі зьяўляцца розныя дзікунскія вэрсіі, ў межах барацьбы зь якімі Шарамета пазбавілі ўсялякай магчымасьці ў будучыні высоўвацца ў беларускія прэзыдэнты.

Ляховіч: Я нязгодны з вэрсіяй Віктара. Я ня думаю, што хтосьці ў Маскве ці ў Менску разглядаў бы Шарамета як удзельніка

Я ня думаю, што Расея на гэтых выбарах мае іншы варыянт, акрамя як падтрымаць, пасіўна ці актыўна, хутчэй пасіўна, Аляксандра Лукашэнку.
прэзыдэнцкіх выбараў. Гэтая фігура ня мае аніякіх пэрспэктыў. Я ня думаю, што Расея на гэтых выбарах мае іншы варыянт, акрамя як падтрымаць, пасіўна ці актыўна, хутчэй пасіўна, Аляксандра Лукашэнку. Гэта меншае зло для Расеі.

Дракахруст: Прабачце, я вас перапыню. Віктар, мне здаецца, падкрэсьліў, што ёсьць бок аб'ектыўны – гэта тое, што вы зараз сказалі, а ёсьць бок суб'ектыўны. Калі ты наверсе піраміды ўлады, то памылкі каштуюць дорага, і ты часам пачынаеш перасьцерагацца нейкіх фантомаў. Ты можа нават рацыянальна разумееш, што гэта фантом, але...

Ляховіч: Гэты суб'ектывізм у тым, што гэта асабістая помста Лукашэнкі. Але гэтая помста карэлюе з дынамікай беларуска-расейскіх адносінаў. Гэтыя адносіны робяцца ўсё больш жорсткімі. Лукашэнка бачыць пагрозу з боку Расеі. І адна з тых рэчаў, якая выклікае яго раздражненьне – гэта паводзіны расейскіх СМІ. Ён кажа, што расейскія СМІ ліюць бруд на яго. І адзін з тых, хто вельмі актыўна «лье бруд» на Лукашэнку – гэта як раз Шарамет, і ня толькі праз расейскія СМІ, але і праз «Беларускі партызан». Гэта таксама магло быць прычынай, чаму Шарамет быў пазбаўлены грамадзянства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG