Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін задаволены нафтавымі дамовамі зь Беларусьсю


Расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін назваў “узаемапрымальнымі” беларуска-расейскія нафтавыя дамоўленасьці. Ён яшчэ раз падкрэсьліў, што Беларусь павінна ў поўным аб'ёме плаціць за нафту, якую атрымлівае для вырабу нафтапрадуктаў на экспарт.

Ён заявіў пра намер далей разьвіваць інтэграцыйныя працэсы з афіцыйным Менскам, перадае Інтэрфакс.

“У нас былі дастаткова складаныя і працяглыя, але разам з тым канструктыўныя перамовы з нашымі беларускімі партнэрамі па пастаўках сырой нафты. У выніку мы выйшлі на ўзаемапрымальнае рашэньне”, — заявіў У.Пуцін на пасяджэньні прэзыдыюму расейскага ўраду.

Пуцін яшчэ раз падкрэсьліў, што Беларусь павінна ў поўным аб'ёме плаціць за нафту, якую атрымлівае для вырабу нафтапрадуктаў на экспарт. Расея гатовая пастаўляць Беларусі бязмытна толькі той аб'ём нафты, які неабходны Беларусі для ўнутраных патрэбаў.

Ён адзначыў, што Расея зыходзіць “зь лёгікі інтэграцыйных працэсаў”. Расея будзе і далей разьвіваць гэтыя працэсы аж да стварэньня адзінай эканамічнай прасторы.

Пераход да адзінай эканамічнай прасторы мае адбыцца 1 студзеня 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG