пятніца, 10 лютага 2012, Менск 19:22

Праграмы / Вынікі дня

З.Пазьняк: Эўразьвяз больш залежны ад Лукашэнкі, чым Лукашэнка ад ЭЗ

Зянон Пазьняк аб праграме "Ўсходняе партнэрства", аб важнасьці культуры ў палітыцы і эканамічных дачыненьнях Беларусі і ЭЗ

ПАМЕР ШРЫФТУ - +
СЛУХАЦЬ:


Эфір 7 траўня

Соўсь
: У Празе на запрашэньне Міністэрства замежных справаў Чэхіі ад 5 траўня да сёньня знаходзіліся старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, і былыя кандыдаты на прэзыдэнта Станіслаў Шушкевіч, Зянон Пазьняк, Аляксандар Мілінкевіч, Аляксандар Казулін. Мы зьвязаліся з спадаром Пазьняком па тэлефоне і папрасілі выказацца наконт пэрспэктываў удзелу Беларусі ў праграме Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства"



Пазьняк
: Такое пытаньне ня можна ставіць, таму што ў Беларусі дзейнічае дыктатарскі антыбеларускі рэжым. Гэта вельмі небясьпечны крок, але з другога боку - беларуская дзяржава ў гэтай сытуацыі падрэжымнай павінна другія дзьверы выхаду ў выпадку, калі з боку Расеі будзе моцны геапалітычны націск. І таму гэта пазытыўна, што прапанаваная праграма "Ўсходняга партнэрства" і мы падтрымліваем, каб гэтыя дзьверы былі.

З другога боку, мы бачым вялікую небясьпеку ў тым, што калі Эўропа будзе супрацоўнічаць толькі з дыктатарскім рэжымам, дык гэты рэжым задушыць у Беларусі ўсё. І ў першую чаргу беларускую культуру, якую ён душыць пастаянна. Фактычна, ён успрыме гэта як карт-блянш для сваёй антынароднай палітыкі.

У сувязі з гэтым і ёсьць выступы крытычныя, і ў Празе. Такім чынам, выгада вельмі невялікая, улічваючы гэты рэжым, але магчымасьці ёсьць. Мінімальныя магчымасьці ёсьць. І трэба нам максымальна іх выкарыстаць.

Лукашэнка залежны ад Расеі і шукае выхад

Соўсь: У якіх сфэрах гэтыя мінімальныя магчымасьці - энэргетычнае супрацоўніцтва...

Пазьняк: Гэта магчымасьці такія, што калі будзе моцны і жорсткі кантроль, падмацаваны дакладнымі ўмовамі з боку Эўразьвязу, і калі гэта будзе супрацоўніцтва ня столькі з рэжымам, але з грамадзянскай супольнасьцю, то могуць быць пэўныя ў рэпрэсіях на нейкі час, могуць быць нейкія невялічкія крокі ў сфэры правоў чалавека. Гэта таксама невялікія паслабленьні - істотныя. І таксама істотнае - магчымасьці, якія Эўразьвяз можа выкарыстаць - інвэстыцыі ў дэвырсыфікацыю энэргарэсурсаў, пэўныя інвэстыцыі ў сыстэму энэргетычнага транзыту накшталт украінскай аб перакідцы электраэнэргіі з Украіны ў краіны Балтыі. І гэтак далей.

Калі, скажам, Эўразьвяз пойдзе на такую палітыку, такія інвэстыцыі, то гэта ў значнай ступені завяжа існуючы рэжым на ўзаемаадносіны з Эўразьвязам. Яны стануць узаемазалежныя. У дадзенай сытуацыі Эўразьвяз больш залежны ад Лукашэнкі, чым Лукашэнка ад ЭЗ. Лукашэнка не залежны фактычна нічым.

Ён залежны ад Расеі. І хоча знайсьці таксама свой выхад, але ставіць умовы такія, каб Эўразьвяз меў справу толькі з ім, толькі з дыктатурай. Вось у чым увесь канфлікт. Так што гэтае заключэньне мае пэўныя магчымасьці, і ўсё залежыць ад таго, як павядзе сябе Эўразьвяз і як павядуць сябе вольныя беларусы, якія змагаюцца з гэтым рэжымам.

Соўсь: Як вам падаецца - пазыцыя Эўразьвязу, краінаў Эўразьвязу - адзіная да Беларусі, да Аляксандра Лукашэнкі?

Пазьняк: Гэта відавочна, што існуюць дыскусіі, існуюць розныя пазыцыі, але яны здольныя былі аб'яднаць сваю пазыцыю, прыняць агульнае рашэньне. Таму што былі розныя спробы раней стварыць аналягічную супольнасьць партнэрства на поўдні Эўропы, так званае міжземнаморскае. І невыпадкова Сарказі не прыезаў у Прагу, ён быў прыхільнікам той ідэі. Гэтыя праблемы ёсьць, але ўсе яны разумеюць, што беларускі накірунак зьяўляецца вельмі важным для Беларусі.

І вось калі гэтае разуменьне будзе пашырацца, і калі гэта дойдзе да глыбіні сьвядомасьці, то я думаю, што магчымасьці нейкіх пазытыўных крокаў у Беларусі павялічацца. Але паўтараю - пакуль будзе існаваць гэты рэжым, ніякіх кардынальныхзьменаў ня будзе. Але само існаваньне "Ўсходняга партнэрства" будзе даваць магчымасьць пастаянна абмяжоўваць гэты рэжым. Нават калі гэта будзе чыста маральны фактар. Гэта таксама будзе мець значэньне. Так што, нягледзячы на розьніцу пазыцый, у тым ліку і адносін да самога Лукашэнкі, Эўразьвяз мае агульныя інтарэсы і здольны выпрацаваць агульную палітыку.

Заява Юшчанкі пра мову - гэта маральная падтрымка

Соўсь: Вы выступілі з супольнай заявай з Івонкай Сурвілай, Станіславам Шушкевічам, Аляксандрам Казуліным, у якой павіталі ідэю "Ўсходняга партнэрства" і выказалі ўдзячнасьць Эўразьвязу за ўключэньне Беларусі ў гэтую праграму. Там была заява, што забесьпячэньне правоў грамадзянскай супольнасьці і кожнага чалавека павінна стаць умовай у дачыненьнях з аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі і павінна быць адзначана ў пратакольнай частцы "Партнэрства". У сваёй жа заяве вы прапануеце да тых 5 пазыцыяў, вылучыных з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу да Беларусі, дадаць шосты пункт аб забесьпячэньні свабоднага разьвіцьця беларускай культуры, адукацыі і творчасьці. Дарэчы, учора, сустракаючыся з Аляксандрам Лукашэнкам, прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка таксама гаварыў пра разьвіцьцё беларускай культуры, мовы. Бачыце тут нейкую лучнасьць у гэтай пазыцыі?

Пазьняк
: Я думаю, што ў сэнсе карэляцыі тут поўнае супадзеньне. Выпадковае. Але ў сэнсе поглядаў, што мы аднолькава глядзім на разьвіцьцё культуры, дзяржавы, нацыянальных інтарэсаў зь Юшчанкам. Юшчанка вельмі шмат зрабіў для ўкраінскай культуры і робіць. І таму ён выказаў нармальную пазыцыю, якую павінен выказваць нацыянальны прэзыдэнт. Ён зрабіў, як бы так сказаць, такую "падколку" Лукашэнку, бо ён прапанаваў адкрыць беларускі ўнівэрсытэт ва Ўкраіне. І там, каб беларуская мова была і разьвівалася.

Ён прапанаваў такі жэст, добрасуседзкі, быццам бы, ён ня ведае, што Лукашэнка душыць усё беларускае. Ну і мы бачылі адказ Лукашэнкі. Гэта такое мямленьне. Так што гэта адносіцца да маральных фактараў у палітыцы. І гэтая заява Юшчанкі - гэта маральная нам падтрымка. Гэтаксакма як і заява прэзыдэнта Клаўса, што ён не падасьць рукі дыктатару Лукашэнку, мелі вялікае маральнае значэньне.

У палітыцы гэта мае значэньне, таму Юшчанку можна толькі падзякаваць, што ён робіць такія заявы.

Соўсь: І апошняе пытаньне. Свабода праводзіць конкурс "100 адрасоў свабоды" - дзе ў Беларусі варта павесіць мэмарыяльныя шыльды ў гонар падзеяў найноўшай гісторыі, незалежнасьці і свабоды. Які ваш адрас свабоды?

Пазьняк: Найперш трэба адзначыць самыя важныя падзеі. І калі гэта толькі трэба мне сказаць адну падзею, то трэба адзначыць 25-га сакавіка, прыняцьце Акту незалежнасьці БНР, гэта павінна быць адзначана мэмарыяльнымі дошкамі, помнікамі, каб гэта ўвайшло ў сьведамасьць кожнага беларуса.
Гэтая дыскусія закрытая.
Сартаваць камэнтары
Камэнтары
     
Імя:: Яўген
08.05.2009 19:05
Пазьняк - летуценнік. Анічога з таго, што ён хацеў бы, на Беларусі ня будзе: а ні шыльдаў, а ні помнікаў(можа толькі сталіну)як і ніколі ня вернецца Пагоня і бел-чырвона-белы сцяг. Пазьняк прайграў раз і назаўсёды.

Імя:: Alex Горад:: Mensk
08.05.2009 20:02
Пазьняк - гэта мозг нацыi. Усе што ен кажа с часам збываецца... але колькi прыдецца чакаць?

Імя:: slon
08.05.2009 22:49
Позняк молодец!
Будут ещё и шыльды и помники и Пагоня со сцягом.
А ваше время типа "яугены" уйдёт навсегда и бесповоротно.

Імя:: Пагоня Горад:: Вільня
09.05.2009 00:11
пазьняк прайграў і мы ніколі больш не даручым яму нашу свабоду. Яна надта вялікая каштоўнасьць каб даручаць яе нэўротыкам.
Але рабіць з гэтага нерашучага, неўраўнаважанага чалавека нейкі "мозг нацыі" гэта патыхае інфантыльным культам фюрэра.

Імя:: Arij Горад:: Wilnius
09.05.2009 22:42
Пакуль не даберамся да кожнага нашага прыхильника ничога не зможам зрабиць. Рэжым вельми моцны тэхналягична. Можна казаць, што нас у цэлым падтрымливае 2 млн свабодных людзей, але адна справа канстатаваць гэта у цэлым, а иншая назваць канкрэтнага чалавека, яго адрэсу тэлефон и г.д. Сабраушы у 1992 годзе о,5 млн подписау партыуя Пазняка магла такой инфармацыюй сення валодаць, увогуле я личу, што канкрэтныя тэхналагична-тактыучныя памылки прывяли да таго што Пазняк, замест таго, каб даць дразда Аляксандру Гарлапанавичу, стау аутсайдэрам той кампании. Правильныя разважанни у цэлым ня могуць кампенсаваць тэхналягичную некампетэнтнасць. Аляксандр Гарлапанавич, ен не можа правильна разважаць стратэгична, але тэхналягична кампетэнтны бияробат

Імя:: Яўген
10.05.2009 00:39
Пагоня: пазьняк прайграў і мы ніколі больш не даручым яму нашу свабоду.
Лепей нічога ня можна дадаць.

Імя:: кастусь
10.05.2009 11:47
Пагоня наша, а не ваша Яўген і жыхар Вільні і яна бкдзе нашай заўсёды. Пазняк вялікі чалавек і дальнабачны палітык. Нягледзячы на узрост, а мне ўжо нямала гадоў, я дачакаюся, калі такія здраднікі як цяперашнія кіроўцы нашай Беларусі стануць перад судом. Я не бачу розніцы паміж паліцаямі нямецкай акупацыі і тымі паліцаямі, якія служаць акупантам зараз

Імя:: брыгадзір
10.05.2009 12:22
Пагоня, ідзі праспіся. Пазьняк здабыў нам Незалежнасьць, і ўжо адно гэта ўпісала яго імя ў гісторыю.

Імя:: Димыч
10.05.2009 13:23
Я так и не понял а почему вокруг эмигранта Позняка так много шума, спадарства?:)) За ним же баально нет людей в Беларуси. Успокойтесь, горячие парни.:))

Імя:: цётка Горад:: менск
10.05.2009 13:28
Alex.Не чакаць,а змагацца.

Імя:: Dim Горад:: Mensk
10.05.2009 14:01
Яугену и Димычу:Ваша первая Родина-СССР
навсегда ушла в историю и НИКОГДА больше
не вернется. Это случилось потому, что
строили ее Вам подобные не совсем люди.
То-же ждет и лукашизм.
Будущее Беларуси - это ВКЛ и затем ЕС.
И это случится для Вас очень неожиданно.


Імя:: Iwan Горад:: Zelwa
10.05.2009 21:50
Zenon - prorok. Poczitajte, czto on goworil let 10 nazad : poczti wsie sbylos`! I ujehal on prawilno, a to zakopali by kak Zaharenko, Gonczara,Zawadskogo, Krasowskogo ili ot czaszeczki kofe - wdrug infarkt...!!!

Імя:: Димыч
10.05.2009 22:03
Будущее Беларуси - это ВКЛ и затем ЕС.
И это случится для Вас очень неожиданно.
Ха!Ха!Ха!

Імя:: Сяржук
11.05.2009 14:03
За ним же баально нет людей в Беларуси.
---
Димыч, дык ты тут адзiн жа такi..:) Ну i яшчэ некi "Яўген", што сядзiць ды пiша пад рознымi нiкамi ўсялякую лухту :))

Імя:: Жэка Горад:: Столица
11.05.2009 14:06
Пользуясь случаем я хоцел бы обрацітса к агентам беларуского КГБ, которые по долгу службы чітают этот артікул.
Хочу предложіць вам своі услугі по напісанію отзывов і коментаріев на форумах. Ідеалагіческі я надежен, пазьняковцев-бенеэфовцев ненавіжу с юності (как узнал, что он служіл поліцаем), так называемую "белорусскую мову" ненавіжу і непріемлю (однако в совершенстве ею владею - чтобы пісаць как бе от імені этіх сьвядомых). Вы можете связаться со мной по емэйлу - zeka_real_pacan@mail.ru / Трудится готов за умеренную плату - не меньше 1 доллара за коментарий.
Жду письма!

Імя:: Мiкола Горад:: Slucak
12.05.2009 10:45
Каб ерасць не гнаць на прыстойных людзей таких як Пазняк трэба працаваць над сабой. Хаця бы прачытаць аутабияграфия Пазняка и параунаць з аутабияграфией галоунага ЕЛАПНЯ. Тады можна паняць, што лухта и безглуздзица на такога паважанага чалавека гэта - ЕЛОПАУШЧЫНА. Пагэтаму личу Жэка на емэйлу - zeka_real_pacan@mail.ru ЕЛАПЕНЯМ першабытнага узроуню.

Імя:: Аляксандр
14.05.2009 11:25
Успокойтесь господа. Поздняк уже вырос из белорусской политики. Это величина глобального мира. А элиты Европы так обмельчали, што над ними смеётся колхозный бригадир. А чехи забыли, как их давили советскими танками.

Імя:: Дмитрий
14.05.2009 18:49
Так вот, Пазьняк и компания разыгрывали дебют Бендера, считая, что первый ход не несёт им никаких неприятностей. Последствия точно такие, как у Бендера: он убегал с криком «Пижоны!», а Пазьняк сегодня – потеряный для Беларуси политик.

Імя:: Димыч
16.05.2009 22:27
Імя:: Dim Горад:: Mensk 10.05.2009 14:01 Яугену и Димычу:Ваша первая Родина-СССР
навсегда ушла в историю и НИКОГДА больше
не вернется. Это случилось потому, что
строили ее Вам подобные не совсем люди.
То-же ждет и лукашизм.
Будущее Беларуси - это ВКЛ и затем ЕС.

То есть Вы предлагаете реанимировать из могилы ВКЛ, а затем сдать белорусскую независимость на откуп Брюсселю? И вы еще небось называете себя патриотом?:)) По-моему, это предательство белорусских национальных интересов. Ложиться под Запад- не есть патриотизм. Это называется предлагать свои низменные услуги богатым дядям. Крепче выразиться не могу.:))

Імя:: :)
17.05.2009 15:00
Крута хлопцы, дзякуй за вашы грошы, час і ўвагу! Пазняк - гэта адна з галоўных фігур у беларускай палітыцы ды найноўшай гісторыі, менавіта таму пасля любога ягонага артыкулу на форумах ідуць сапраўдныя кібер-баталіі.